ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу
Творчыя заняткі “Cумачка”

Малюем першадрукара

Малюем першадрукара
Іншыя навіны

Вучні школы № 137 г. Мінска пераканаліся, што ў Нацыянальнай бібліятэцы можна вельмі цікава бавіць час! Вынікам музейных заняткаў “Партрэт першадрукара” сталі новыя веды, добры настрой і створаныя дзеткамі яркія партрэты Францыска Скарыны.

Музей кнігі – незвычайная прастора, дзе пануе асаблівая атмасфера. Сярод старых кніг, некаторым з якіх ужо больш за 500 гадоў, можна вывучаць гісторыю і мастацтва кнігі.

1_partretskaryny_text.jpg

У музеі кнігі дзеці разглядалі шматлікія партрэты Францыска Скарыны. Прыжыццёвы партрэт першадрукара быў двойчы размешчаны ў яго кнігах 1517–1518 гг. Разглядаючы гравюрны партрэт, дзеці сканцэнтравалі ўвагу на асноўных элементах: выява самога Скарыны з кнігай, знакі Сонца і паўмесяца, а таксама шасціногая муха (пчала), якая “сядзіць” на старонцы.

2_partretskaryny_text.jpg

Першым жывапісным партрэтам нашага першадрукара стаў партрэт рукі Язэпа Драздовіча. У 1927-м і першай палове 1940-х гг. мастак напісаў шэраг карцін і акварэляў, прысвечаных Францыску Скарыне. Партрэты асветніка стваралі і іншыя знакамітыя беларускія мастакі, сярод якіх – Іван Ахрэмчык, Гаўрыіл Вашчанка, Мікалай Байрачны, Віктар Шматаў, Валянцін і Ляіля Варэцы, Павел Татарнікаў.

3 у тэксце.jpg

Дзеці паглядзелі іх работы і самі ўзяліся за стварэнне партрэтаў. Некаторыя падышлі да творчага задання арыгінальна і зрабілі тантамарэскі – яркія стэнды для фатаздымкаў з адтулінай для твару. У выніку, кожны ўдзельнік ненадоўга “стаў беларускім першадрукаром”.

4_partretskaryny_text.jpg

Заняткі арганізаваны ў рамках праекта “У госці да кніг”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам