ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі
Малюем першадрукара

Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу

Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу
Іншыя Навіны

26 сакавіка ў СШ № 191 адбыўся семінар для настаўнікаў і бібліятэкараў школьных бібліятэк Першамайскага раёна г. Мінска на тэму “Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу”.

У працы семінара ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш за 25 навучальных устаноў Першамайскага раёна г. Мінска.

На семінары спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадставілі анлайн-энцыклапедыю “Беларусь у асобах і падзеях” (даклад Наталлі Барсуковай), прадэманстравалі магчымасці электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” (даклад Людмілы Гарбачовай) і расказалі аб Рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Беларусі (даклад Таццяны Комлевай).

Асаблівую падзяку за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства выказваем Вользе Мурашка, кіраўніку раённага метадычнага аб’яднання бібліятэкараў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам