ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Я вандрую ў стагоддзях”
А ў нас – выпускнікі!

Мангольская нацыянальная бібліятэка прыняла ў дар кніжную спадчыну Францыска Скарыны

Мангольская нацыянальная бібліятэка прыняла ў дар кніжную спадчыну Францыска Скарыны
Іншыя Навіны

30 мая ва Улан-Батары адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар Мангольскай нацыянальнай бібліятэцы факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Калекцыю шматтомнага факсіміле дырэктару бібліятэкі Баярхуугійн Ічынхарлоа ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслаў Чапурны. Падчас свайго выступлення ён пазнаёміў прысутных з дзейнасцю Францыска Скарыны, адзначыўшы найвялікшы ўклад вядомага першадрукара ў фарміраванне беларускага і развіццё ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва выказаў упэўненасць, што гэта мерапрыемства стане пачаткам плённага супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі ў галіне бібліятэчнай справы.

У сваю чаргу Баярхуугійн Ічынхарлоа падзякавала беларускаму боку за каштоўны дар, адзначыўшы, што ўнікальнае выданне стане важкім падмуркам для мангольскіх вучоных у вывучэнні сусветнай і славянскай літаратур. Яна таксама выказала зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Выхад у свет 21-томнага факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з’яўляецца сапраўды вялікай падзеяй не толькі для Беларусі, але і ўсёй сусветнай супольнасці. Міжнародны навуковы і выдавецкі праект, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, доўжыўся пяць гадоў і быў паспяхова завершаны падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Сёння шматтомнае выданне працягвае папаўняць калекцыі найбуйнейшых бібліятэк свету і знаёміць жыхароў розных краін з багатай гісторыяй і самабытнай культурай Беларусі.

Чытайце таксама



Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты