ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Раман Матульскі – удзельнік праграмы “Мадрыд – сусветная сталіца кнігі”
Семінар і асветніцкая акцыя

Майстар беларускага слова – Кандрат Крапіва

Майстар беларускага слова – Кандрат Крапіва
Іншыя навіны

27 красавіка ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца культурна-асветніцкая акцыя “Майстар беларускага слова – Кандрат Крапіва”: да 120-годдзя з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, байкапісца і перакладчыка.


Мерапрыемства пройдзе ў рамках святкавання Дня кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць гасцям электроннае выданне “Верай і праўдай прайшоў праз эпоху”, падрыхтаванае да юбілею класіка. У мультымедыйным рэсурсе прадстаўлены: бібліяграфія багатай творчай спадчыны Кандрата Крапівы і літаратуры, прысвечанай яго жыццю і творчасці; алічбаваныя першыя прыжыццёвыя выданні твораў і фрагменты тэатральных пастановак па яго п’есах; шматлікія выяўленчыя дакументы і цікавы фактаграфічны матэрыял.

Наведвальнікі акцыі змогуць пачуць жывы голас К. Крапівы з архіва Белтэлерадыёкампаніі, а таксама байкі паэта ў выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца падпісанне дагавора паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Аленай Ігараўнай Атраховіч, захавальнікам творчай спадчыны К. Крапівы, аб прадастаўленні праў на выкарыстанне твораў класіка ў рамках электроннага выдання.

Госці мерапрыемства змогуць азнаёміцца з творамі К. Крапівы і яго навуковымі выданнямі, матэрыяламі пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка Беларусі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, арыгіналамі графічных работ мастака і ілюстратара Анатоля Александровіча да твораў пісьменніка.

Пачатак культурна-асветніцкай акцыі а 15-й гадзіне.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 51, 293 79 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам