ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па пытаннях гістарычнай палітыкі і музейнай справы
Віншуем з 80-годдзем Тамару Аляксандраўну Макавец!

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўстанавіла супрацоўніцтва з Цзінанскай гарадской бібліятэкай

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўстанавіла супрацоўніцтва з Цзінанскай гарадской бібліятэкай
Іншыя Навіны

2 жніўня ў анлайн-фармаце адбылася цырымонія падпісання Пагаднення аб устанаўленні стратэгічнага супрацоўніцтва і пабрацімскіх адносін паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Цзінанскай гарадской бібліятэкай.

З кітайскага боку з прывітаннем выступілі намеснік старшыні Упраўлення культуры і турызму г. Цзінань Янь Сяньфэн, начальнік аддзела дзяржаўных паслуг Упраўлення культуры і турызму г. Цзінань У Бо і генеральны дырэктар Цзінанскай гарадской бібліятэкі Ван Хай.

З беларускага боку ў цырымоніі падпісання прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч, начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Віталь Брэль, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка і старшыня Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў “Хуацяо” Ван Сяамен.

Бакі сышліся ў меркаванні, што дадзенае мерапрыемства стане адпраўным пунктам для развіцця ўзаемнага супрацоўніцтва ў розных галінах бібліятэчнай сферы.

Вадзім Гігін адзначыў: “Падпісанне пагаднення будзе садзейнічаць умацаванню кантактаў не толькі паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Цзінанскай гарадской бібліятэкай, але і паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае падзяку Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў “Хуацяо” за садзейнічанне ў падрыхтоўцы мерапрыемства.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам