ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кітайскія электронныя інфармацыйныя рэсурсы: магчымасці выкарыстання ў бібліятэках Беларусі
Стала вядома праграма Бібліяночы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у міжнародным форуме “Фарміруючы будучыню бібліятэк”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у міжнародным форуме “Фарміруючы будучыню бібліятэк”
Іншыя Навіны

20 красавіка на базе Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно прайшоў VI Міжнародны форум “Фарміруючы будучыню бібліятэк” у рамках праграмы April Library Moscow Agenda (ALMA).

Форум арганізаваны пры падтрымцы рускамоўнага цэнтра ІФЛА пры Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва і секцыі Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі па міжнароднай дзейнасці. Тэма форуму ў 2023 годзе: “Бібліятэкі садружнасці ў глабальным кантэксце”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, кіраўнікі і прадстаўнікі прафесійных асацыяцый, выкладчыкі і студэнты бібліятэчных дысцыплін, прадстаўнікі профільных СМІ.

У рамках першай сесіі “Сусветная прафесійная супольнасць: выклікі і магчымасці” эксперты бібліятэчнай галіны краін Садружнасці абмеркавалі справаздачу ІФЛА пра тэндэнцыі развіцця 2022 года. Кароткі агляд дакумента быў прадстаўлены старшынёй секцыі РБА па міжнародным супрацоўніцтве Святланай Гарохавай.

Даведка: Упершыню справаздача ІФЛА пра тэндэнцыі развіцця была апублікавана ў жніўні 2013 года на Сусветным кангрэсе ІФЛА ў Сінгапуры і ўключала ў сябе пяць ключавых тэндэнцый: доступ да інфармацыі, адукацыя, недатыкальнасць прыватнага жыцця, актыўнасць грамадзянскай супольнасці і тэхналогіі. У 2016 годзе выйшла абноўленая версія справаздачы, якая стала вынікам трохгадовых дыскусій прадстаўнікоў Еўропы, Лацінскай Амерыкі і краін Карыбскага басейна, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Акіяніі. Крайняя рэдакцыя дакумента заснавана на прапановах маладых лідараў бібліятэчнай галіны з усяго свету і ахоплівае шырокае кола тэм, уключаючы абарону і папулярызацыю інтарэсаў бібліятэк, іх ролю ў грамадска-палітычным жыцці, укараненне інавацый, падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў і многае іншае.


З экспертнымі каментарамі выступілі Альбіна Крымская, дацэнт кафедры медыялогіі і літаратуры Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута культуры, Святлана Тарасава, дырэктар Новасібірскай дзяржаўнай навуковай абласной бібліятэкі, Ірына Міхнова, дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі для моладзі, а таксама Аксана Кніжнікава, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У сваім выступленні Аксана Юр’еўна адзначыла, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі, з’яўляючыся каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага ўзроўню для сеткі публічных бібліятэк рэспублікі, рэгулярна адсочвае і ўлічвае рэкамендацыі ІФЛА пры складанні і актуалізацыі метадычнага суправаджэння дзейнасці бібліятэк Беларусі, а таксама прааналізавала актуальнасць новага дакумента для бібліятэчнай галіны нашай краіны.

Другая сесія была прысвечана абмеркаванню маладымі спецыялістамі бібліятэк краін Садружнасці справаздачы ІФЛА пра тэндэнцыі развіцця 2022 года. Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадстаўлялі Вікторыя Зыгмантовіч, метадыст аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння, і Святлана Кажамяка, загадчыца сектара арганізацыі кніжных выстаў аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці, у рамках удзелу ў праграме міжнароднага форуму “Бібліятэчны дыялог краін СНД”, які гэтымі днямі праходзіць у Расійскай Федэрацыі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам