ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Дзень кнігі і аўтарскага права адсвяткавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у міжнародным форуме “Фарміруючы будучыню бібліятэк”

Кітайскія электронныя інфармацыйныя рэсурсы: магчымасці выкарыстання ў бібліятэках Беларусі

Кітайскія электронныя інфармацыйныя рэсурсы: магчымасці выкарыстання ў бібліятэках Беларусі
Іншыя навіны

20 красавіка, у Міжнародны дзень кітайскай мовы, у Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў семінар-прэзентацыя кітайскіх электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Увазе слухачоў былі прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы для адукацыі, навукі і культуры на электроннай мультымоўнай платформе Wanfang Data, заснаванай Інстытутам навукова-тэхнічнай інфармацыі Кітая (ISTIC), Міністэрствам навукі і тэхналогій КНР.

Wanfang Data прадстаўляе доступ да баз даных часопісаў, дысертацый, матэрыялаў навуковых канферэнцый, заканадаўства, патэнтаў, стандартаў, нацыянальных навуковых узнагарод і дасягненняў, кітайскага індэкса навуковага цытавання і змяшчае інфармацыю па навуцы, тэхніцы, медыцыне, бізнесе, культуры.

Другая частка семінара была прысвечана кітайскім выданням – кнігам, газетам, часопісам, даступным на платформе “ИВИС”.

У якасці запрошаных спікераў выступілі Јu Bangnan, генеральны дырэктар кампаніі Wanfang Data Corporation (International) Limited, і Дзмітрый Ушанаў, дырэктар па продажах і маркетынгу ТАА “ИВИС”.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам