ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Здзейснілася! Бібліяноч наступіла!
Кітайскія электронныя інфармацыйныя рэсурсы: магчымасці выкарыстання ў бібліятэках Беларусі

Дзень кнігі і аўтарскага права адсвяткавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дзень кнігі і аўтарскага права адсвяткавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

20 красавіка, напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці, у бібліятэцы прайшоў адукацыйны семінар “Новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Семінар прайшоў у змешаным фармаце: больш за 40 чалавек прысутнічалі ў аўдыторыі і больш за 30 чалавек далучыліся анлайн.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў семінара звярнуліся намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка і генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

Seminar-copyright-4.jpg

Андрэй Лучанок, намеснік начальніка аддзела абароны праў кіравання аўтарскага і сумежных праў НЦІУ, азнаёміў удзельнікаў семінара са зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, звязанымі з пытаннямі калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі.

Спецыялісты аддзела вялікіх праў кіравання аўтарскага і сумежных праў НЦІУ Аліна Труханёнак і Дар'я Касцючэнка расказалі пра вялікія правы ў калектыўным кіраванні.

Вядучы спецыяліст аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных праў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ Вікторыя Шадрына закранула праблемы аўтарскага права ў дзейнасці бібліятэк Беларусі.

Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікала выступленне Сяргея Лосева, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. У яго дакладзе “Праблема «сіроцкіх» твораў і магчымыя шляхі яе вырашэння” былі закрануты актуальныя пытанні класіфікацыі і выкарыстання “сіроцкіх” твораў у бібліятэках.

Выступленні выклікалі ажыўленую дыскусію па пытаннях аблічбоўкі выданняў з бібліятэчных фондаў, прадстаўлення аддаленага доступу, узаемадзеяння з аўтарамі твораў.

З відэатрансляцыяй семінара можна азнаёміцца тут.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам