ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў
Іншыя навіны

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Ініцыятарамі і вядучымі арганізатарамі сустрэчы выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры па ўзгадненні міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі.

Галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка выступіла з дакладам аб ролі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў задавальненні інфармацыйных патрэб грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца па спецыяльнасцях у галіне культуры і мастацтва. Былі прадстаўлены найбольш запатрабаваныя платныя паслугі па складанні і рэдагаванні спісаў літаратуры да навуковых прац, культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў бібліятэчнай сферы, арганізацыя мастацкіх выстаў і камплектаванне фонду літаратурай па кітайскім мастацтве, акцэнтавана ўвага на ролі навучальных заняткаў (на рускай і англійскай мовах) у фарміраванні інфармацыйнай культуры грамадзян Паднябеснай.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія для Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

1 Сне 2023

30 лістапада па запрашэнні першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Нацыянальную бібліятэку наведалі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам