23 верасня Кэнет Брокман сустрэўся з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Матульскім.
Падчас сустрэчы вучоны расказаў пра свае ўражанні ад грандыёзных праектаў, якія ажыццяўляе бібліятэка на нацыянальным і міжнародным ўзроўнях.
Экскурсію па выстаўцы “Беларусь і Біблія” для нобелеўскага лаўрэата правёў загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатоль Сцебурака. Кэнет Брокман падрабязна азнаёміўся з экспазіцыяй у музеі кнігі і адзначыў, што кніжная спадчына дае ўнікальную магчымасць для знаёмства з культурна-гістарычнымі эпохамі, а таксама традыцыямі і спецыфікай розных краін.