20 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” “Падарожжа па старонках мульцяшак”.
Для тых, хто вельмі любіць чытаць і глядзець мульцікі, прыемным сюрпрызам стала знаёмства з кнігамі з серыі “Саюзмультфільм прадстаўляе”, па матывах якіх зняты мультфільмы.
Найбольш цікавым прыкладам сталі кнігі “Прыгоды Хомы”, “Адважнае аляня” і “Самы маленькі гном”. Па песеньках з мультфільмаў дзеці адгадвалі персанажаў кніг, гулялі ў гульню “Мультсябры” і адказвалі на пытанні віктарыны “Аб якім мультфільме ідзе гаворка?”.
Мерапрыемства атрымалася вясёлым і займальным.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.