ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дыялог бібліятэк – дыялог культур
Візіт сакратара Савета бяспекі Малдовы

Падары кнігу дзецям!

Падары кнігу дзецям!
Іншыя навіны

30 кастрычніка ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага аддзела абслугоўвання навучэнцаў 1–5 класаў. У цырымоніі прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.


Сёння гэта структурнае падраздзяленне – сучасны інфармацыйна-культурны і адукацыйны цэнтр для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання аддзел не толькі абнавіў свой інтэр’ер. Дзякуючы акцыі “Падары кнігу дзецям!”, арганізаванай Гомельскай абласной бібліятэкай, яго фонд папоўніўся новымі цікавымі выданнямі.

Усяго для дзяцей прадстаўлена звыш 43 тыс. асобнікаў кніг і больш за 60 найменняў перыядычных выданняў.

Клуб выхаднога дня “Чамучка” працуе пры аддзеле ўжо больш за 25 гадоў. Арганізацыя сумеснага вольнага часу юных чытачоў і ўключэнне іх у актыўную літаратурна-творчую дзейнасць дапамагае ўсталяванню сяброўскіх адносін паміж дзецьмі.

У музеі літаратурнага героя Бураціна, які створаны пры дзіцячым аддзеле, захоўваецца больш за 40 розных выданняў – кнігі А. Талстога “Золотой ключик, или Приключения Буратино”, К. Калодзі “Приключения Пиноккио”, творы сучасных аўтараў, якія апавядаюць пра новыя прыгоды Бураціна.

Наведвальнікі “чароўнай краіны Бураціна” могуць не толькі прачытаць казку пра прыгоды драўлянага чалавечка на рускай, беларускай, украінскай, англійскай мовах, але і праслухаць і паглядзець гэтую займальную гісторыю на CD і DVD у выкананні вядомых акцёраў.

Калекцыю кніг дапаўняюць цацкі, прадметы, якія маюць дачыненне да казкі. Экспазіцыю ўпрыгожваюць маляўнічыя пано з мазаікі, выкананыя дзецьмі.

У аддзеле абслугоўвання навучэнцаў 1–5 класаў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі, які з’яўляецца сапраўдным домам сяброўства для маленькіх чытачоў і іх бацькоў, заўсёды шмат наведвальнікаў.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

1 Ліп 2020

Папулярызацыя беларускай мовы і беларускай кнігі – справа вельмі шматгранная, і поспех залежыць ад мноства фактараў і многіх людзей. Адным з найбольш камерцыйна ўдалых кірункаў гэтай не надта масавай і, адпаведна, не надта выгаднай справы з’яўляюцца пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Навіны бібліятэк

111