ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэрв’ю з унучкай Міхася Лынькова Ірынай Ратнікавай
Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.
Іншыя Навіны

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

У наш час аб'ём Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі складае звыш 8 млн запісаў, з іх каля 6 млн бібліяграфічных і больш 2 млн аўтарытэтных запісаў. У 2019 г. бібліятэкамі краіны са зводнага каталога было экспартавана звыш 56 тыс. запісаў. Карыстальнікі каталога правялі больш за 560 тыс. пошукаў. У чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі з'явілася магчымасць анлайн-заказу дакументаў са зводнага каталога.

Сёлета завяршыўся этап фармавання рэгіянальнай сеткі Зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі. Створаны Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі (РЗЭК) бібліятэк Мінскай і Віцебскай абласцей. Сёння ў склад шасці РЗЭК уключаны метаданыя фондаў 32 публічных бібліятэк і бібліятэчных сетак краіны сукупным аб'ёмам каля 3 млн запісаў.

Члены Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі абмеркавалі праблемныя пытанні індэксавання дакументаў у сістэме, разгледзелі прапановы па вядзенні сайтаў 6 рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 56 спецыялістаў бібліятэк краіны, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні ЗЭК бібліятэк Беларусі. Для 23 прадстаўнікоў з Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей была арганізавана відэасувязь.

Прэзентацыі:

Матэрыял прадастаўлены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

20 Ліс 2024

19 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Работнікі бібліятэкі ў Мінскай гарадской ратушы

19 Ліс 2024

16 лістапада прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Мінскую гарадскую ратушу Музея гісторыі горада Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”

16 Ліс 2024

14 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя аб супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі прайшла ў бібліятэцы

15 Ліс 2024

15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная канферэнцыя “Меры, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, і найлепшыя практыкі ў папулярызацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва ў вырашэнні гэтай праблемы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты