ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання
Новае прачытанне Змітрака Бядулі

Памяці Таісы Іосіфаўны Супрановіч (Гурко)

Памяці Таісы Іосіфаўны Супрановіч (Гурко)
Іншыя Навіны

Заўчасна пайшла з жыцця ва ўзросце 65 гадоў таленавітая пісьменніца, былая супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таіса Супрановіч (Гурко).

Таіса Іосіфаўна нарадзілася ў 1956 годзе ў вёсцы Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў настаўніцкай сям’і. Пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры на працягу 25 гадоў была загадчыцай дзіцячай бібліятэкі ў Навагрудку. У 2005 годзе пераехала ў Мінск, працавала ў Міністэрстве адукацыі, Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў. З 2012 па 2018 год з’яўлялася вядучым бібліёграфам навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Займацца літаратурнай творчасцю Таіса Супрановіч пачала ў даволі сталым узросце, але яе творы, напісаныя каларытнай беларускай мовай, з самага пачатку былі высока ацэнены чытачамі і крытыкай. У цэнтры сюжэтных ліній аўтара – сітуацыі, узятыя з рэчаіснасці, перыпетыі лёсу, узаемаадносіны мужчыны і жанчыны, шчаслівыя і няшчасныя шлюбы і шмат іншага, што складае паўсядзённае жыццё звычайнага чалавека, нашага сучасніка.

Таіса Супрановіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі газеты “Звязда”. Аўтар трох кніг: “Мужчыны і жанчыны” (1999), “Матчын зарок” (2003), “Халодны дзень і цёплы вечар” (2017). У апошні зборнік, адно з нешматлікіх выданняў, якое ў 2017 годзе цалкам фінансавалася дзяржавай, увайшлі 3 аповесці і 5 апавяданняў. Пісьменніца таксама неаднаразова публікавалася са сваімі мастацкімі творамі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі ў рэспубліканскіх газетах і часопісах (“Полымя”, “Маладосць” і інш.), выступала на сустрэчах з чытачамі і іншых літаратурных мерапрыемствах.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Чытайце таксама: Ці сапраўды халодны дзень? Бо вечар – цёплы

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам