ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Што пачытаць з дзеткамі па-беларуску: топ захапляльных кніг
Усё пачыналася ў кастрычніку 17-га...

Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднага конкурсу лічбавых інавацый ААН

Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднага конкурсу лічбавых інавацый ААН
Іншыя навіны

Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўвайшоў у фінальны спіс прэтэндэнтаў на перамогу ў конкурсе World Summit Awards у катэгорыі “Культура і турызм”.

World Summit Awards (WSA) – міжнародны конкурс Сусветнага саміту ААН, накіраваны на падтрымку лічбавых інавацый з высокім патэнцыялам уплыву на грамадства. У 2018 годзе на атрыманне прэміі WSA было пададзена 438 заявак з больш чым 100 краін.

Па словах арганізатараў, кожны інфармацыйны прадукт быў ацэнены 8 членамі журы, прадстаўнікамі розных рэгіёнаў свету і з розных прафесійных абласцей, што гарантавала дэмакратычны адбор. Пры аналізе будзе ўлічвацца ўплыў на грамадства лакальнага кантэнту.

4 лістапада анлайн-журы конкурсу выбрала каля 130 лепшых праектаў, у лік якіх патрапіў і інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Шорт-ліст удзельнікаў ацэніць вялікае журы WSA, якое і вызначыць у канцы лістапада 5 пераможцаў у кожнай з намінацый.

У сталіцы Ганы – Акры будуць абвешчаныя лаўрэаты міжнароднага конкурсу. Іх узнагароджанне адбудзецца на Глабальным кангрэсе WSA. Папярэдні Глабальны кангрэс прайшоў у Вене (Аўстрыя), сабраўшы звыш 700 удзельнікаў з усяго свету.

Конкурс World Summit Awards праводзіцца з 2003 года ў адпаведнасці з рамачнай праграмай ААН “Інфармацыйнае грамадства”.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам