ГалоўнаяНавіныПраект "Газетная эпоха: старонкі часу"
Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднага конкурсу лічбавых інавацый ААН
Тэставы доступ да базы даных ipLex

Усё пачыналася ў кастрычніку 17-га...

Усё пачыналася ў кастрычніку 17-га...
Іншыя навіны

Пра што пісалі газеты праз год пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сумесны праект “СБ” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

“Мэтаю палiтычнага развiцьця кожнага народу з’яўляецца поўная вольнасць цi незалежнасць. А калi мы пад народам наогул будзем разумець працоўны народ тае цi iншае зямлi, то мэтаю развiцьця мы павiнны лiчыць вольнасць i незалежнасць працоўнiкаў”, – пісала газета “Дзяннiца” № 4 от 8 лютага 1919 года ў першапалосным матэрыяле “Значнасць апавяшчэньня Беларусi Радаваю Рэспублiкай”.

З моманту Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, якая абвясціла сваёй мэтай менавіта вызваленне ад усялякага прыгнёту працоўнага народа, мінула крыху больш за год. Тым не менш новае жыццё ўжо стала фактам часу. Праўда, у Беларусі сітуацыя складвалася па-свойму, бо практычна ўвесь 1918 год значная частка яе тэрыторыі заставалася пад нямецкай акупацыяй. Кастрычнік і пачатак лістапада 1918-га праходзілі пад знакам так званых мірных перамоў паміж бакамі, якія процістаялі ў Першай сусветнай вайне. І толькі з капітуляцыяй Германіі бурны паток рэвалюцыі ў канцы 1918 года ізноў уліўся ў беларускія берагі. Пачалася падрыхтоўка да абвяшчэння ССРБ (Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь), якая павінна была на справе ажыццявіць мэты, заяўленыя бальшавікамі ў кастрычніку 1917-га.

Чытацкая канферэнцыя

“Значнасць апавяшчэньня Беларусi Радаваю Рэспублiкай.

1.jpgЗ’ява апавяшчэньня Беларусi асаблiваю Радаваю Рэспублiкаю мае дзеля яе вялiкую значнасць. Перш усяго яна мае вялiкую вагу дзеля заховы палiтычных правоў беларускага працоўнага народу. ... беларускi працоўны народ, здавалася, назаўсёды патрацiў магчымасць мець свае жаданнi, сваю палiтычную будучыню. Апавяшчэньне на Беларусi Радавае Рэспублiкi i даруе магчымасць народу самому заняцца устроям свайго жыцця. Радавы ж устрой перадае ўсю уласць у рукi працоўнiкаў – рабочых i сялянства, цi як раз у рукi тых, хто дагэтуль быў адцёрты ад усякае прыхiльнасцi да уласцi. У гэтым перадатку уласцi ў рукi беларускiх працоўнiкаў i ляжыць будучыня развiцця палiтычнага разумення iх, у асобку сялянства.

Але ячшэ большую значнасць мае апавяшчэньне Беларусi Радаваю Рэспублiкаю ў эканамiчных адносiнах. Беларускае сялянства... залежала ад малазямельля. Вядома, што сялянства, маючы такiя гаспадаркi, ды ячшэ з няплодаваю зямлёй, было натта ўбога. Таксама i працоўны рабочы клас на Беларусi не мог пахвалiцца сваiм жыццём. Уцякаючы з вёсак ад голаду, сяляне iшлi ў гарады цi к панам у парабкi i згаджалiся працаваць за мiзэрную цэну. Работу пры невялiкай прамысловасцi знайсцi было трудна, а працоўнiкаў шмат... Радавы устрой, перадаючы ўсю уласць працоўнiкам, разам з гэтым перадае iм i карыстаньне зямлёю, усiм дабром, маёмасцю i здабыткамi сваёй працы. ...каб гэтае дабро карысталася як мае быць, каб яно бераглося i не трацiлася дарэмна i без карысцi, трэба, каб сам гаспадар i наглядаў за iм, шанаваў яго. З гэтага вiдаць i другi сэнс складу свае, мясцовай уласцi з мясцовых людзей... Дык вось у чым галоўная значнасць тае з’явы, што Беларусь стала Радаваю Рэспублiкай.

Неманскi”.

Таварышы юнакі, прыйдзіце на дапамогу

Такім чынам, пачатак. Хаос і блытаніна – у палітыцы, эканоміцы, грамадскіх адносінах ды і проста ў галовах людзей. Хоць як бы і кірунак зададзены, і перспектыва пазначана. Але не атрымліваецца пакуль, каб заўсёды – “наперад, таварышы!”, Каб без тармажэння і асечак у дарозе. Нават у моладзі, якая выступае ў авангардзе любога рэвалюцыйнага працэсу.

Чытацкая канферэнцыя

“Красивый уголок, да забыт там беднячок.

(м. Лоев, Минской губ.)

2.jpgМ. Лоев, Минской губ., Речицкого уезда, расположено на правом берегу р. Днепра. Немного выше Лоева течет р. Сож и при слиянии с Днепром образует довольно широкое водное пространство, так что узнать человека на другой стороне реки трудно, почти невозможно. Местность довольно живописная, природой богатая, но, к сожалению, духовно и материально бедная, несмотря на то, что Лоев стоит в пункте сосредоточения путей на Могилев, Борисов, Гомель и Киев, а по развитию – не лучше окружающих деревень. В местечке имеются три земские училища: одно высше–начальное, при котором четырехклассная гимназия, правда, последняя открылась недавно. Учителей и учительниц имеется достаточно.

Так что просвещать темную массу есть кому, но, к прискорбию, ничего этого не делается. Учительницы стараются, как бы где подцепить молодчика, а учителя проводят время за преферансиком и др. развлечениями, молодежь же по-прежнему потягивает самогоночку и наигрывает на гармонике веселуху, которая иногда сопровождается командованием – «руки вверх!» и стрельбою по улице. На митингах, устраиваемых членами местного комитета, говорится много, даже слишком много об открытии клуба, изб-читален и проч., на деле же... балы членов комитета в доме местного помещика, под нежные звуки вальса и очаровательные улыбки прекрасных созданий...

А беднота ждет, надеется и верит...

Когда же всему этому будет конец?

Правдивый”.

Газета “Бедняк”, № 159, 13 красавіка 1919 года.

***

“Минский союз молодежи, организуй и деревню!

(м. Самохваловичи).

3.jpgМолодежь всей Самохваловичской волости совершенно не организована. Читаешь в газетах, там и тут организуются коммунистические союзы молодежи, а у нас ничего подобного.

Молодежь смутно представляет себе идеи коммунизма, но при первом же толчке к познанию коммунизма, она проявила бы живейший интерес.

Товарищи юнцы Минского Союза Коммунистической молодежи! Придите на помощь своим деревенским товарищам. Разошлите по всем волостным отделам народн. просв. Минского у. программы союза ком. молодежи с тем, чтобы при каждом отделе под руководством местных коммунистов союзы ком. молодежи организовывались немедленно. Ведь в этом направлении пока еще, кажется, ничего не сделано. А ведь это стоит на очереди. Нельзя забывать о молодежи!

Подросток Павел Б–к”.

Газета “Бедняк”, № 174, 4 мая 1919 года.

***

Дарэчы, нечаканая рэч. Сярод мноства непрымірыма крытычных выказванняў у бок свяшчэннаслужыцеляў і царквы на старонках газет таго перыяду чытаем наступнае:

Паважайце веру іншых

“Бывает, что представители местной власти непочтительно относятся к церкви, молодые коммунисты с шапками на головах являются в церковь. Они оскорбляют не церковь, а верующих. Если ты сам не веруешь, то должен с уважением относиться к вере других”.

Газета “Бедняк”, № 198, 3 чэрвеня 1919 года.

Аўтар гэтых радкоў не падпісаўся. Але ён быў, і яго меркаванне-настаўленне газета апублікавала. Сапраўдная мудрасць мае сілу прабівацца нават скрозь рэвалюцыйны запал.

Людзьмі звацца

4.jpgМагчымасць, нарэшце, людзьмі звацца – запаветнае жаданне прыгнечанага і беднага народа, дзеля гэтага ўсе рэвалюцыйныя намаганні, велізарная праца і пакуты. Справядлівасць павінна перамагчы. А інакш – навошта ўсё?

Чытацкая канферэнцыя

“Старым пахнет.

27 апреля я сидел за одним из столиков в Минском вокзале Либаво-Роменской железной дороги. Напротив меня сидел крестьянин, ехавший к своему сыну добровольцу, служащему в Красной Армии. Я разговорился с ним про деревенскую жизнь и про отношение деревни к Советской власти. – Плохо в деревне дело налаживается, говорил мужичок. Главное нет людей, которые растолковали и указали, как нужно строить жизнь. В это время подходит к столику дежурный по караулу с патрулем и обращается к крестьянину: «что ты здесь расселся со своим мешком?.. Марш в третий класс!.. Тебе здесь не место!.. Сюда сейчас придут люди... обедать, а ты расположился со своим мешком как у себя дома». Крестьянин испугался, схватил свой мешок и направился к выходу. Меня поразило такое грубое обращение, и я заметил грубому человеку: зачем вы, говорю, выгнали крестьянина?.. Разве он не имеет права сидеть в первом классе вместе с теми, кто носят воротнички... – А ты кто такой?.. Тебе какое дело? Ты знаешь, что город на осадном положении? Или хочешь, чтобы я сейчас тебя арестовал?.. Выходит так: если город на осадном положении, то крестьян нужно выгонять из первого класса в третий. Что скажет тот крестьянин своим товарищам, приехавши в деревню, и что подумают крестьяне, услышав от своего товарища разговор о том, как его выгнали из первого класса?..

Т. Романцов”.

Газета “Бедняк”, № 174, 4 мая 1919 года.

Мы пачалі з артыкула з прынцыповым назвай “Значнасць апавяшчэньня Беларусi Радаваю Рэспублiкай” і завершым сённяшнюю тэму цытатай з яе жа: “...кожны чалавек мае аднакавае права на жыццё i дзеля гэтага аднакава павiнен карыстацца дабром, якое даецца зямлёю, працаю i культураю”. І ў тым галоўны ўрок, што выкладаецца ў навучальным класе мінулага.

Аўтар публікацыі: Галіна Уліцёнак.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Чытайце таксама:

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам