ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пачастункі ад Салохі
Музыка на ўсе часы

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Іншыя навіны

3 кастрычніка ў Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.


У пасяджэнні, на якім старшынёй быў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, узялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх і абласных бібліятэк, прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Былі разгледжаны наступныя пытанні:

  1. Развіццё зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі: па выніках выканання задання 23 дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" этап 2012 – 9 месяцаў 2013 г.
  2. Аб закупцы баз даных для віртуальнай чытальнай залы на 2014 г.
  3. Аб удзеле бібліятэк Беларусі ў Выстаўцы электронных інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў 23–24 кастрычніка 2013 г.
  4. Аб зменах у складзе Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Работа Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні атрымала станоўчую ацэнку прысутных.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам