ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Маладыя вучоныя – стыпендыяты прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Ад расслаблення да руху

Пасяджэнне савета па справах культуры і мастацтва

Пасяджэнне савета па справах культуры і мастацтва
Іншыя навіны

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі ўзяў удзел у першым пасяджэнні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва.


26 студзеня ў Мірскім замку адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам міністра культуры Паўла Латушкі.

Рэспубліканскі савет па справах культуры і мастацтва створаны па пастанове Савета Міністраў ад 24 лістапада 2010 года № 1719 “Аб стварэнні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь”.

У склад савета ўвайшлі аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва, старшыні творчых саюзаў, папулярныя артысты, навуковыя супрацоўнікі і грамадскія дзеячы. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прадстаўляў у савеце сферу адукацыі, бібліятэчную справу і культурную дзейнасць.

На першым пасяджэнні савета былі разгледжаны пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны і развіцця тэатральнага мастацтва.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам