ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адзіны Дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Пазнавайце Беларусь разам з намі: ЦЭТ “Станькава”

Пазнавайце Беларусь разам з намі: ЦЭТ “Станькава”
Іншыя Навіны

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” пабывалі ў Цэнтры экалагічнага турызму “Станькава”, размешчаным на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Калектыў наведаў экапарк, заасад і каняферму. Прайшоў сцежкамі ваенна-гістарычнага комплексу “Партызанскі лагер”, рэканструяванага на падставе арыгінальных дакументаў. Усяго ў лагеры 10 зямлянак: камандзіра з картамі і марзянкай, штабная з радыёстанцыяй, зброевая майстэрня з самаробнымі аўтаматамі таго часу, друкарня, лясная школа, санчастка і інш.

Паездка ў цэнтр “Станькава” падарыла ўсім незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам