27 сакавіка, у рамках адзінага Дня прафілактыкі вытворчага траўматызму, з лекцыяй “Арганізацыя работы па ахове працы ў структурных падраздзяленнях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” выступіў Дзмітрый Саколік, галоўны тэхнічны інспектар працы цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
У сваім дакладзе Дзмітрый Сяргеевіч звярнуў увагу на парадак арганізацыі работы па ахове працы, а таксама правядзенне грамадскага кантролю ў структурных падраздзяленнях бібліятэкі.
Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.