ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!
Адзіны Дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму

Віншуем з 70-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлану Васільеўну Каранькову!

Віншуем з 70-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлану Васільеўну Каранькову!
Іншыя Навіны

Нарадзілася Святлана Васільеўна ў Брэсце ў сям’і вайскоўца. У 1970 годзе яна скончыла сярэднюю школу № 50 г. Мінска і паступіла на завочнае аддзяленне факультэта нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (сёння – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). З кастрычніка гэтага ж года пачаўся прафесійны шлях Святланы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), куды дзяўчына была прынята на пасаду малодшага бібліятэкара. Праз два гады Святлана Васільеўна была прызначана бібліятэкарам у аддзел замежнай літаратуры.

Karankova-2.jpg

Скончыўшы ў 1975 годзе ВНУ, атрымала кваліфікацыю настаўніка нямецкай мовы сярэдняй школы, засталася працаваць у бібліятэцы і хутка была пераведзена на пасаду старэйшага бібліятэкара групы замежнага фонду.

Згодна з матэрыяламі асабістай справы таго перыяду, загадчыца аддзела кнігазахоўвання Іна Іванаўна Сцепчанкава і старшы рэдактар групы захоўвання замежнага фонду Людміла Фёдараўна Шацько так характарызавалі каляжанку: “Працуе з фондам замежнай літаратуры […], забяспечвае ўвесь аб’ём работ па арганізацыі, выкарыстанні і захоўванні складанага фонду, вельмі адказна і сур’ёзна ставіцца да працы і ўсіх даручэнняў. Адначасова тав. Цецерава (Каранькова) добра вывучыла фонд дарэвалюцыйнай і даваеннай кнігі”.

Назапашаны прафесійны вопыт і наяўнасць у Святланы Васільеўны неабходных кампетэнцый зрабілі магчымым у 1980 годзе ўзначаліць працу сектара захоўвання і выкарыстанні літаратуры дарэвалюцыйных і даваенных гадоў выдання. У цесным кантакце працавала яна з сектарам па выкарыстанні і захоўванні замежнай літаратуры. Маючы лінгвістычную адукацыю, свабодна даследавала замежны фонд бібліятэкі і яго запатрабаванасць, вывучала пытанні арганізацыі міжнароднага кнігаабмену, гісторыю набыцця прыватных калекцый.

Karankova-1.jpg

У атэстацыйнай характарыстыцы Святланы Васільеўны ў 1997 годзе адзначалася: “Дасканала валодае нямецкай мовай, таму часта выконвае даручэнні ў рамках бібліятэкі […] з’яўляецца кансультантам па рабоце ў аўтаматызаваным рэжыме”.

З мэтай аптымізацыі тэхналагічных працэсаў і выключэння іх дубліравання ў маі 1999 года аддзел замежнай літаратуры быў рэарганізаваны, яго супрацоўнікі былі размеркаваны па розных структурных падраздзяленнях бібліятэкі. С.В. Каранькова перайшла ў аддзел кнігазахоўвання, дзе і працавала на працягу наступных 24 гадоў.

Адказна і творча падыходзіла яна да работы па арганізацыі фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, зрабіла важкі асабісты ўклад у іх развіццё.

Karankova-4.jpg
Святлана Васільеўна ў цэнтры, 2017 г.

У С. В. Караньковай з лёгкасцю атрымоўвалася сумяшчаць прафесійныя абавязкі з грамадскай дзейнасцю ў бібліятэцы, выконваць функцыі прафорга аддзела, быць выдатным настаўнікам для маладога пакалення супрацоўнікаў.

Фота Святланы Васільеўны вельмі часта можна было ўбачыць на Дошцы гонару бібліятэкі, у 1979 годзе ёй было прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”, у 1997-м за значны ўклад у развіццё айчыннай бібліятэчнай справы яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 2013 годзе яе прафесіяналізм быў адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У лютым 2023 года Святлана Васільеўна пайшла на залужаны адпачынак, прысвяціўшы больш за 50 гадоў свайго прафесійнага жыцця галоўнай бібліятэцы рэспублікі і пакінуўшы свой след у яе гісторыі.

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлане Васільеўне – самыя шчырыя віншаванні з юбілеем! Моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці і сіл, увагі і клопатаў блізкіх, вясновага настрою і радасных дзён! Няхай дом будзе адкрыты для шчасця, а ў жыцці заўсёды будзе месца цуду і чараўніцтву!

Матэрыял падрыхтаваны супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марынай Лісавенка і Ірынай Кукета.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам