ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей
Візіт дэлегацыі Карэліі

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў
Іншыя навіны

8 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Бібліятэчную калекцыю папоўнілі больш за 100 выданняў, сярод якіх – прафесійная літаратура ў галіне прамысловасці і камунальнай гаспадаркі; кнігі, якія адлюстроўваюць пытанні архітэктуры грамадзянскіх і прамысловых будынкаў і навакольнага асяроддзя; даведачна-энцыклапедычныя выданні, якія раскрываюць развіццё прафсаюзнага руху Беларусі на розных этапах гісторыі; прэзентацыйныя выданні камунальных вытворчых прадпрыемстваў Беларусі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй Хмель, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, прадстаўнікі СМІ, супрацоўнікі бібліятэкі.

Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках праекта “Летапіс працоўнай славы і прафсаюзных традыцый”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам