ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Бібліятэка ў эпоху лічбавізацыі ў сучаснасці і будучыні”
Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей
Іншыя навіны

8 снежня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях прыцягнення інвестараў і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх уключэння ў эканамічны абарот.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кансультант аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Генадзь Ходар, начальнік галоўнага ўпраўлення распараджэння маёмасцю Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Ірына Цяглова, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі – начальнік упраўлення дзяржаўнай палітыкі па прыцягненні інвестыцый Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Адзінец, намеснік начальніка аддзела “Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства” Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Таццяна Чыжык, спецыялісты па інвестыцыях, эксперты па арганізацыі аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей, супрацоўнікі ўстаноў культуры, міністэрстваў і ведамстваў.

Падчас нарады былі разгледжаны новаўвядзенні ў заканадаўства па выкарыстанні і аднаўленні матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, спрашчэнні парадку рамонтна-рэстаўрацыйных работ, а таксама пытанні іх ацэнкі пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі рэалізацыі планаў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама на 2022–2025 гады па ўключэнні ў гаспадарчы абарот нявыкарыстаных і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, механізмам стымулявання і спосабам ажыццяўлення інвестыцый, падрыхтоўцы інфармацыйна-графічных матэрыялаў інвестыцыйных праектаў для інфармавання патэнцыяльных інвестараў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам