ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”
Візіт віцэ-прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ

Перасовачная мастацкая выстаўка

Перасовачная мастацкая выстаўка
Іншыя навіны

12 красавіка а 17-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё 31-й мастацкай выстаўкі "Товарищества передвижных художественных выcтавок. ХХІ век" (Санкт-Пецярбург).


У Мінск выстаўка прыбывае пасля доўгага падарожжа па гарадах Еўропы. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 90 работ 36 жывапісцаў, графікаў і скульптараў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Самары і іншых гарадоў Расіі. Сярод аўтараў ёсць і беларускі мастак з Гомеля – А. Гайлевіч.

Мастацкае аб’яднанне “Товарищество передвижных художественных выcтавок. ХХІ век” створана ў 2005 годзе ў Санкт-Пецярбургу з мэтай адраджэння лепшых традыцый рускага мастацтва ў духу твораў Пярова, Шышкіна, Мясаедава, Рэпіна і іншых перадзвіжнікаў ХIХ ст. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў цяперашнія перадзвіжнікі прапаноўваюць і іншыя мастацкія канцэпцыі, блізкія прадстаўнікам “Мира искусств”, “Союза русских художников”.

Выстаўка будзе доўжыцца да 20 мая.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам