ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ваша права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе
30 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

"Пінгвіны Антарктыды" з шышак і жалудоў

"Пінгвіны Антарктыды" з шышак і жалудоў
Іншыя навіны

30 студзеня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіліся творчыя заняткі з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі змайстравалі кампазіцыю “Пінгвіны Антарктыды” з яловых шышак, жалудоў і пластыліну.

Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства ўзбагаціліся цікавымі ведамі пра насельнікаў Антарктыды і іх лад жыцця. Дзеці навучыліся працаваць з прыроднымі матэрыяламі, папрактыкаваліся ў стварэнні мастацкай кампазіцыі.

Сяброўскія зносіны спрыялі добраму настрою. Напрыканцы заняткаў для юных майстроў быў арганізаваны прагляд мультфільма “Прыгоды пінгвіняня Лола”.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам