У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 20 лютага адбудзецца практыкум, прысвечаны ўжыванню міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы “Універсальная дзесятковая класіфікацыя” на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў і іх адлюстравання ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах публічных бібліятэк.
У практыкуме прымуць удзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскай абласной бібліятэкі імя. А.С. Пушкіна.
Асноўныя тэматычныя напрамкі практыкуму выкладзены ў праграме.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам індэксавання дакументаў.