ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Наследнікі” вывучаюць Сярэднявечча
Да 80-гадовага юбілею ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Зінаіды Піліпаўны Анішчанка

Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда” ў Сёмкава

Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда” ў Сёмкава
Іншыя навіны

7 лютага альбом “Напалеон Орда” быў прэзентаваны ў Сёмкава. У аграсядзібе “Даліна Утульнасць” адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да дня нараджэння мастакоў Напалеона Орды і Юзафа Пешкі.

З прэзентацыяй альбома “Напалеон Орда” выступіў яго складальнік і аўтар уступнага артыкула Аляксандр Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці.

Аляксандр Суша распавёў, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае найвялікшай калекцыяй гравюр Напалеона Орды ў нашай краіне. Калекцыя літаграфій адлюстроўвае беларускія краявіды Гродзенскай, Віленскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а таксама выявы, выкананыя за мяжой: у Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі і Румыніі. Гравюры былі створаны на літаграфічным прадпрыемстве Максіміліяна Фаянса ў 1873–1883 гадах.

Упершыню ў альбоме сабраны і прадстаўлены 190 гравюр з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Вобразы роднага краю, зафіксаваныя Напалеонам Ордай паўтара стагоддзі таму, застаюцца адной з найбольш каштоўных візуальных крыніц па айчыннай гісторыі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам