ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда” ў Сёмкава
Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

Да 80-гадовага юбілею ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Зінаіды Піліпаўны Анішчанка

Да 80-гадовага юбілею ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Зінаіды Піліпаўны Анішчанка
Іншыя навіны

Зінаіда Піліпаўна нарадзілася 9 лютага 1941 года ў вёсцы Брадзец Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці Украінскай ССР. Па заканчэнні дзесяці класаў Высоцкай сярэдняй школы паступіла ў Дубноўскі тэхнікум культпрасветработнікаў Міністэрства культуры УССР. У 1959 годзе, атрымаўшы сярэднюю спецыяльную адукацыю, была накіравана на працу ў вёску Белую Дубровіцкага раёна, дзе на працягу трох гадоў працавала  загадчыцай мясцовай бібліятэкі.

Дваццацігадовай дзяўчынай Зінаіда змяніла месца жыхарства – пераехала ў Беларускую ССР. Чатыры гады працавала бібліятэкарам Столінскай раённай бібліятэкі ў Брэсцкай вобласці, а з 1966 па 1968 год – загадчыцай бібліятэкі Столінскага сельскагаспадарчага тэхнікума (цяпер Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж).

У Беларусі Зінаіда Піліпаўна пазнаёмілася са сваім будучым мужам –Анатолем Іванавічам Анішчанкам, да якога пераехала ў Мінск адразу пасля вяселля ў 1967 годзе.

У 1968-м З.П. Анішчанка была прынятая на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна на пасаду бібліятэкара сектара абавязковых экзэмпляраў аддзела кнігазахоўвання. Калегі і кіраўніцтва заўсёды адгукаліся аб ёй як аб дасведчаным, ініцыятыўным і добрасумленным супрацоўніку, які надае вялікую ўвагу пытанням захаванасці бібліятэчнага фонду. У 1976 годзе яна была прызначана на пасаду старшага бібліятэкара.

Жанчына заўсёды імкнулася да набыцця новых ведаў і вопыту, ёй было цікава паспрабаваць свае сілы ў розных кірунках бібліятэчнай дзейнасці. Таму ў 1978 годзе яна выказала пажаданне перайсці ў аддзел абанемента навуковай кнігі, дзе прапрацавала яшчэ сем гадоў свайго прафесійнага жыцця. Але па-сапраўднаму родным для яе стаў аддзел аўтарэфератаў і дысертацый, у якім Зінаіда Піліпаўна працавала з 1985 па 2000 год, у тым ліку тры гады яго ўзначальвала.

Anischanka-1.jpg

Працуючы ў бібліятэцы, З.П. Анішчанка ўвесь час павышала сваю кваліфікацыю, ніколі не спыняючыся на дасягнутым. У 1975 годзе яна атрымала вышэйшую адукацыю, скончыўшы Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка) па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”, вывучыла польскую мову.

З.П. Анішчанка прысвяціла трыццаць два гады свайго жыцця Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Неаднаразова яе імя можна было ўбачыць на Дошцы гонару, за плённую працу яна атрымлівала падзякі ад кіраўніцтва, а ў 1984 годзе ёй было прысвоена званне “лепшы па прафесіі”.

Anischanka-2.jpg

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Зінаіду Піліпаўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя і даўгалецця. Няхай усё задуманае абавязкова збываецца! Няхай у жыцці будзе больш падстаў для ўсмешак і радасці!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам