ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка
Падведзены вынікі акцыі "Прачытай кнігу аб вайне"

Прэзентацыя “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў”

Прэзентацыя “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў”
Іншыя навіны

17 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя другога тома “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў. Фізіка. Матэматыка”, выпушчанага ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.


Другі том 12-томнага выдання “Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў” раскрывае асновы сучасных фізічных уяўленняў аб прыродзе разнастайных з’яў, а таксама ключавыя матэматычныя паняцці. Коратка даецца гісторыя фізікі і матэматыкі ў Беларусі. Мэта кнігі – дапамагчы юнаму чытачу, які мае пэўны фізіка-матэматычны досвед, засвоіць агульныя канцэпцыі фізікі і матэматыкі. Разгледжаны розныя пытанні, якія ўзнікаюць у дапытлівых школьнікаў старэйшых класаў і студэнтаў.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” Таццяна Бялова; кіраўнік творчага калектыву праекта, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Васіль Стражаў; дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі; доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Мікалай Паклонскі, а таксама прафесарска-выкладчыцкі склад нацыянальных ВНУ, якія зрабілі свой уклад у падрыхтоўку і выпуск другога тома энцыклапедыі “Фізіка. Матэматыка”.

У рамках мерапрыемства дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” Таццяна Бялова перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі першы і другі тамы “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў” з аўтографамі аўтарскай калегіі выдання.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам