ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Балет “Маленькі прынц” упершыню пастаўлены ў Беларусі
Знаёмцеся! Часопісы на замежных мовах

Прэзентацыя кнігі Сяргея Шавеля

Прэзентацыя кнігі Сяргея Шавеля
Іншыя навіны

5 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі С. Шавеля “Перспективы развития социума”.


У сваёй кнізе Сяргей Аляксандравіч Шавель раскрывае метадалагічныя аспекты сацыялагічнага вывучэння соцыума, звяртаецца да аналізу сацыяльных спадзяванняў, каштоўнасцей, запатрабаванняў, матываў дзейнасці чалавека.

З’яўляецца цікавым даследаванне ўспрымання людзьмі сусветнага эканамічнага крызісу і ацэнкі стратэгічных падыходаў да пераадолення яго наступстваў. Аўтар аналізуе перспектывы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, дынаміку грамадскай думкі пра развіццё ў Беларусі ядзернай энергетыкі.

Кніга выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” і прызначана для навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў і студэнтаў.

Прэзентацыя пачнецца а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам