З 4 лістапада па 31 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Знаёмцеся! Часопісы на замежных мовах з фонду залы перыядычных выданняў”.
Сучасны чалавек не ўяўляе сёння жыцця без інфармацыі пра актуальныя падзеі ў краіне і свеце. Перыёдыка на замежных мовах – адна з крыніц такой інфармацыі. Гэтыя выданні не толькі трымаюць у курсе апошніх навін і падзей, але і спрыяюць пашырэнню слоўнікавага запасу і далягляду чытача, узбагачаюць культуру чытання.
У склад дапаможнага фонду залы перыядычных выданняў уваходзіць каля 1 000 экзэмпляраў часопісаў на замежных мовах з фонду бібліятэкі.
Тут прадстаўлены часопісы за апошнія 3 гады, у асноўным на англійскай, нямецкай і французскай мовах. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць азнаёміцца з часопісамі на іспанскай і італьянскай мовах.
Публікацыі гэтых выданняў асвятляюць сусветныя падзеі ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і мастацтва, закранаюць сацыяльныя пытанні. Сярод дакументаў экспазіцыі – “The economist”, “People”, “Fortune”, “L'express”, “Stern” і інш.
Усяго выстаўка налічвае звыш 30 перыядычных выданняў.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.