ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года
Міжнародны семінар “Сучасная бібліятэка для дзяцей: вопыт, традыцыі, інавацыі”

Прэзентацыя першага ў свеце “Буквара” ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл і Школе славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў

Прэзентацыя першага ў свеце “Буквара” ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл і Школе славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў
Іншыя навіны

29 кастрычніка ў межах святкавання 400-годдзя першага беларускага “Буквара” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Бібліятэку Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, дзе правёў прэзентацыю і перадаў у дар факсіміле “Буквара”.

Як вядома, адзін з захаваўшыхся да нашых дзён арыгіналаў кнігі знаходзіцца менавіта ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл.

У рамках мерапрыемства Раман Матульскі расказаў пра выдавецкі праект і гісторыю “Буквара”, яго значнасць для беларускага народа, сустрэўся з дырэктарам Бібліятэкі Мідл Тэмпл Рэнэ Сатэрлей. Кіраўнікі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы, правядзення сумесных навуковых праектаў і даследаванняў.

На мерапрыемстве прысутнічалі гісторыкі-славісты, супрацоўнікі бібліятэкі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і беларускай дыяспары, эксперты, прадстаўнікі Брытанскай бібліятэкі, якім дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перадаў у дар калекцыю беларускіх кніг у рамках праекта “Беларусь сёння”.

Таксама Раман Матульскі для студэнтаў, гісторыкаў і мовазнаўцаў Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана прачытаў лекцыю пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, кніжную культуру нашай краіны і значнасць захавання культурных каштоўнасцей, пазнаёміў слухачоў з выдавецкімі праектамі Нацыянальнай бібліятэкі па факсімільным узнаўленні каштоўных кніжных помнікаў Беларусі.

Пасля заканчэння мерапрыемства Раман Матульскі перадаў у дар бібліятэцы Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў факсімільныя выданні “Буквар” і “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, а таксама кнігі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя беларускай культуры, мове і літаратуры.

Напрыканцы мерапрыемства адбылася аглядная экскурсія па Універсітэцкім каледжы Лондана і сустрэча з дырэктарам Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Дыянай Каенкер, падчас якой кіраўнікі абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва, падзяліліся вопытам у сферы бібліятэчнай справы, а таксама азнаёміліся з памяшканнямі, выстаўкамі, сховішчам і рэдкімі выданнямі бібліятэкі.

Візіт адбыўся пры арганізацыйнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Партнёрамі па факсімільным узнаўленні першага ў свеце “Буквара” выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”, якія аб’ядналі намаганні для паспяховай рэалізацыі праекта.

Ужо заўтра, 30 кастрычніка, Раман Матульскі наведае Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, сустрэнецца з яго прэзідэнтам сэрам Сумой Чакрабарці і перадасць у дар першы беларускі “Буквар”, факсімільнае выданне якога стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы банка.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам