ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
8 мільярдаў. На шляху да ўстойлівай будучыні для ўсіх
Канферэнцыя “Карпаратыўныя бібліятэчныя сістэмы: тэхналогіі і інавацыі”

Прэзентацыя выдання “Архивы. Ничего, кроме правды”

Прэзентацыя выдання “Архивы. Ничего, кроме правды”
Іншыя Навіны

6 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі навукова-папулярнае выданне “Архивы. Ничего, кроме правды”.

За час акупацыі беларуская зямля і яе жыхары ў поўнай меры адчулі бязмежную жорсткасць і бязлітаснасць фашысцкіх захопнікаў. Не грэбуючы самымі подлымі і бесчалавечнымі метадамі, яны планамерна тэрарызавалі і знішчалі мірнае насельніцтва, забіралі ў рабства. Дагэтуль мы не ведаем усёй праўды пра генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Arkhivy_Pravda-2.jpg

Выданне “Архивы. Ничего, кроме правды” расказвае пра малавядомыя сюжэты, звязаныя са злачынствамі нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. У зборніку прадстаўлены аповеды пра генацыд відавочцаў і гісторыкаў, даныя архіўных дакументаў і ўдакладненыя лічбы, дакументальна пацверджаныя факты, пра якія раней лічылі за лепшае не гаварыць, а таксама ўнікальныя архіўныя фотаматэрыялы.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза, аўтар шэрагу артыкулаў зборніка, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок, а таксама кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў і грамадскіх аб’яднанняў.

Arkhivy_Pravda-6.jpg

Выданне – сумесны праект БелТА і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З яго электроннай версіяй можна азнаёміцца на адзінай электроннай платформе “За печатью памяти”.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства Нацыянальная бібліятэка і Нацыянальны архіў прадставілі выставы: “Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Без тэрміну даўнасці. Беларусь” і “Хатынская трагедыя”.

Arkhivy_Pravda-4.jpg

Навукова-папулярнае выданне “Архивы. Ничего, кроме правды” папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ў бліжэйшы час будзе даступна чытачам.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам