ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя выдання “Архивы. Ничего, кроме правды”
Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку на выставу народных касцюмаў

Канферэнцыя “Карпаратыўныя бібліятэчныя сістэмы: тэхналогіі і інавацыі”

Канферэнцыя “Карпаратыўныя бібліятэчныя сістэмы: тэхналогіі і інавацыі”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XXI Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі і выставе “Карпаратыўныя бібліятэчныя сістэмы: тэхналогіі і інавацыі” (КарФор), якая адбылася 19–26 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу – Сартавале (Расійская Федэрацыя).

Ва ўмовах глакалізацыі навукі і адукацыі, іх лічбавай трансфармацыі бібліятэкі шукаюць новыя фарматы абслугоўвання навукова-адукацыйнай дзейнасці, наладжваюць новыя сувязі, выяўляюць новыя крыніцы інфармацыі, больш актыўна выкарыстоўваюць рэсурсы адкрытага доступу. Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся сваім бачаннем існуючых тэндэнцый, назапашаным вопытам і лепшымі практыкамі.

Надзвычайную цікавасць выклікала ўзнятая на канферэнцыі тэма прымянення штучнага інтэлекту ў рабоце бібліятэк.

У ліку практычных інавацыйных праектаў, накіраваных на ўніфікацыю паказчыкаў выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў, быў прадстаўлены сэрвіс АРБИКОН “SuperStat”.

Важнай падзеяй для бібліятэк стала анансаванне новага расійскага дыскаверы-сэрвісу “Неопоиск”, які забяспечвае інтэлектуальны пошук замежных і айчынных інфармацыйных рэсурсаў у рэжыме адзінага пошукавага акна.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 532 спецыялісты (вочна – 232 і завочна – 300), 143 кіраўнікі. Нацыянальную бібліятэку Беларусі (НББ) прадставіла начальнік інфармацыйнага цэнтра Ала Шарамецьева, якая распавяла аб найбуйнейшых карпаратыўных праектах беларускіх бібліятэк: зводным электронным каталогу і віртуальнай чытальнай зале НББ. Даклад быў узнагароджаны дыпломам XXI Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі “Карпаратыўныя бібліятэчныя сістэмы: тэхналогіі і інавацыі” ў намінацыі “За паспяховы дэбют”.

Матэрыял пададзены начальнікам інфармацыйнага цэнтра НББ.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам