ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэставы доступ да ЭІР Springer Nature
Музыкай святой тут поўніцца душа…

Сайт “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” прадстаўляе новую старонку пра II Еўрапейскія гульні

Сайт “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” прадстаўляе новую старонку пра II Еўрапейскія гульні
Іншыя навіны

Кароткая і вычарпальная інфармацыя для жадаючых наведаць мерапрыемствы ў рамках II Еўрапейскіх гульняў размешчана на сайце ў падраздзеле “Гасцям і ўдзельнікам II Еўрапейскіх гульняў” раздзела “Спорт і турызм”.

Еўрапейскія гульні – найважнейшыя па значнасці пасля Алімпійскіх гульняў міжнародныя комплексныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўропы. Гульні праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Высокі статус гульняў і вопыт Беларусі ў правядзенні сусветных спартыўных чэмпіянатаў прывабіць у Мінск не толькі высакакласных спартсменаў, але і шматлікіх балельшчыкаў з усяго свету. Вэб-навігатар “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” дапаможа ім зарыентавацца ў разнастайнай інфармацыі пра гульні, Мінск і Беларусь у цэлым, дэталёва арганізаваць сваю паездку і знаходжанне ў нашай сталіцы, каб атрымаць і забраць з сабой яркія ўражанні, захацець вярнуцца зноў.

На старонцы размешчаны актуальныя спасылкі на рэсурсы, якія раскрываюць інфармацыю аб II Еўрапейскіх гульнях. Адсюль можна перайсці на афіцыйны сайт гульняў, сайты дзяржаўных органаў і ўстаноў Беларусі, звязаных са спортам, турызмам, культурай, інфармацыйнай падтрымкай, пазнаёміцца з умовамі бязвізавага рэжыму, прапановамі тураператараў, магчымасцямі “Карты госця”, выбраць фан-зону ці замовіць квіткі на розныя мерапрыемствы.

Наведайце старонку “Гасцям і ўдзельнікам II Еўрапейскіх гульняў” вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” – і вы атрымаеце дакладную інфармацыю пра гэту падзею, а падчас гульняў трапіце ў святочную атмасферу галоўнага спартыўнага мерапрыемства года, якое пройдзе ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 г.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам