ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пад крыламі дракона
Віртуальная выстаўка да 90-годдзя Алеся Адамовіча

Семінар па базах даных EBSCO

Семінар па базах даных EBSCO
Іншыя навіны

16 лютага ў бібліятэцы адбудзецца практыка-арыентаваны семінар “Кантэнт і пошукавыя магчымасці баз даных EBSCO ў інфармацыйным забеспячэнні навуковага і адукацыйнага супольніцтва”.


Арганізатары семінара – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія EBSCO Information Services.

Кампанія EBSCO Information Services – адзін з вядучых сусветных пастаўшчыкоў навуковых электронных рэсурсаў (электронных кніг, часопісаў, патэнтаў і пошукавых сэрвісаў) па прыродазнаўчых, дакладных, гуманітарных навуках і медыцыне.

Падчас семінара адбудзецца выступленне дырэктара па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове Андрэя Сакалова, які прадставіць удзельнікам агляд зместу пакета баз даных EBSCO Premier, даступнага ў віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пазнаёміць з функцыянальнымі магчымасцямі платформы EBSCOhost, алгарытмамі інфармацыйнага пошуку ў базах даных і асаблівасцямі выкарыстання пошукавай платформы EBSCO Discovery Service.

Будуць падрабязна прадстаўлены магчымасці работы адміністрацыйнага модуля EBSCOhost, што дазволіць супрацоўнікам бібліятэк найбольш эфектыўна выкарыстоўваць кантэнт электронных рэсурсаў у інфармацыйным абслугоўванні карыстальнікаў.

Да ўдзелу запрашаецца шырокі круг карыстальнікаў баз даных EBSCO і іншых электронных інфармацыйных рэсурсаў, партнёры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па віртуальнай чытальнай зале, а таксама спецыялісты іншых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў Беларусі, адміністратары платформы EBSCOhost.

Месца правядзення – міжнародны прэс-цэнтр (3-ці паверх, пам. 308).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў: 13.30–14.00.

Работа семінара: 14.00–16.30.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Каардынатары:

Рудакоўская Марына Віктараўна, загадчык аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
тэл.: +375 17 293 28 90
e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Дамоўская Марыя Васільеўна, загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
тэл.: +375 17 293 29 26
e-mail: virtual@nlb.by

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам