ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларусь – Кітай: 25 гадоў “пад крыламі дракона”
Семінар па базах даных EBSCO

Пад крыламі дракона

Пад крыламі дракона
Іншыя навіны

Да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выстаўку "Пад крыламі дракона".


У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 выданняў на беларускай, рускай, кітайскай і англійскай мовах за апошнія пяць гадоў, прысвечаных гісторыі Кітая ад старажытнасці да нашых дзён, мудрасці кітайскай паэзіі, выдатным асобам, духоўнай культуры, старажытнай і сучаснай архітэктуры, выяўленчым і музычным мастацтвам, навуковым і эканамічным дасягненням Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Гісторыя – гэта карані будучыні, таму экспазіцыя пачынаецца менавіта з гісторыі. У першай частцы сабраны разнастайныя па форме і стылі выкладання матэрыялу выданні. Сур’ёзныя навуковыя і вучэбныя кнігі, зборнікі прац, манаграфіі, заснаваныя на арыгінальных гістарычных даследаваннях расійскіх, кітайскіх і заходніх вучоных, будуць карысныя беларускім навуковым даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам.

Займальнае выкладанне поўнага і падрабязнага апісання гісторыі Паднябеснай – ад ранняга палеаліту да ХХ стагоддзя, арыгінальная і даступная форма кароткіх ілюстраваных эсэ робяць навукова-папулярныя кнігі цікавымі для самага шырокага кола чытачоў.

Гістарычная частка экспазіцыі не абыходзіць увагай трактаты пра славутыя баявыя майстэрствы, вучэнне старажытнакітайскага філосафа і асветніка Канфуцыя, святы, норавы, звычаі, традыцыі, побыт і нацыянальныя стравы кітайцаў.

Сучасны Кітай прадстаўлены на выстаўцы шэрагам самых новых выданняў аб дзяржаўным кіраванні і лідары кітайскай нацыі Сі Цзіньпіне, унутранай і знешняй палітыцы, нацыянальнай абароне, народанасельніцтве і нацыянальнасцях Кітая, навуковых і тэхнічных дасягненнях, прыродных рэсурсах, эканамічным стане, культуры і мастацтве Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Шырокай аўдыторыі чытачоў прапанаваны шматлікія энцыклапедыі пра Кітай, папулярныя кніжныя серыі Міжкантынентальнага выдавецтва Кітая "Основные сведения о Китае" і "Духовная культура Китая".

Цэнтрам экспазіцыі стаў раздзел, прысвечаны беларуска-кітайскім адносінам. Заслугоўваюць асаблівай увагі кнігі "Беларусь глазами китайцев" і "Китай глазами белорусов", у якіх дзяржаўныя служачыя, бізнес-кіраўнікі, вучоныя, журналісты пішуць пра свае асабістыя назіранні і ўражанні ад краін, што назаўсёды засталіся ў душы і памяці. Тэма асабістых уражанняў працягваецца ў новым выдавецкім праекце Анатолія Афанасьевіча Тозіка, дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у КНР (2006–2010 гг.), "Белорусско-китайские отношения в воспоминаниях белорусских послов".

На выстаўцы прадстаўлены: кніжная серыя "Светлыя знакі: паэты Кітая", паэтычны зборнік "Сто избранных лирик" самага знакамітага кітайскага паэта Лі Бая ў перакладзе вядомага ў нашай краіне філолага, каліграфа і мастака Лі Цзо, беларускамоўны зборнік кітайскай паэзіі і прозы розных эпох "Стагоддзе на знаёмства", выключны па мастацкім аздабленні і падбору твораў ста самых адметных кітайскіх паэтаў ад старажытнасці да ХХ стагоддзя зборнік "Пад крыламі дракона".

Чвэрць стагоддзя дыпламаты, палітыкі, фінансісты, прамыслоўцы, ваенныя, прадстаўнікі навукі, адукацыі, культуры і мастацтва дзвюх краін дэманструюць лепшыя дасягненні ў сваіх сферах дзейнасці для развіцця паспяховага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Спадзяёмся, гэта выстаўка таксама зробіць свой уклад у далейшае ўмацаванне дружбы і развіццё культурна-асветніцкага супрацоўніцтва нашых краін.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам