ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Што такое эгрэгары, і кіраванне людзьмі праз іх выкарыстанне
Візіт дзяцей і ўнукаў А.А. Грамыкі

Сонейка ў вазачцы

Сонейка ў вазачцы
Іншыя навіны

25 ліпеня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдуць творчыя заняткі “Сонейка ў вазачцы” з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


На занятках дзеці пазнаёмяцца з тэхнікай вырабу аплікацыі з папяровых сурвэтак і круп. Для стварэння незвычайных кампазіцый спатрэбяцца каляровы кардон, клей, папяровыя сурвэткі, каляровая папера, грэцкія крупы і аўсяныя шматкі.

Дзеці змогуць удасканаліць навыкі працы з клеем, папрактыкавацца ў працы з папяровымі сурвэткамі і крупамі, навучацца размяшчаць выяву на аркушы. Заняткі таксама будуць спрыяць развіццю дробнай маторыкі рук і тактыльнага ўспрымання.

Заняткі дапамогуць дзецям асвоіць прыцягальны і чароўны свет выяўленчай дзейнасці і рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

У праграме прадугледжаны рухавыя гульні і прагляд мультфільма.

Заняткі праводзяцця бясплатна. Усе мастацкія матэрыялы дзецям будуць прадастаўлены.

Запрашаюцца дзеці 4–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам