ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы як незаменныя памочнікі ў дзейнасці бібліятэк

Сумесны музейны праект “Ураджай друкаванага слова”

Сумесны музейны праект “Ураджай друкаванага слова”
Іншыя Навіны

22 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы “Ураджай друкаванага слова”. Гэта сумесны праект музея і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і Міжнароднага дня паэзіі.

З прывітальнымі словамі да гасцей выступілі арганізатары мерапрыемства – дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, старшыня цэнтральнай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь” Галіна Гузоўская. Выступоўцы адзначылі значнасць супольных праектаў музейных і бібліятэчных устаноў, якія садзейнічаюць папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры і маюць вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні насельніцтва.

100 гадоў таму, у першым нумары часопіса “Полымя”, Янка Купала апублікаваў артыкул “Выдавецкая справа ў Савецкай Беларусі за 1922 год”. Менавіта 1922-гі паэт называў “самым ураджайным годам у справе росквіту беларускага друкаванага слова”. Выстава знаёміць наведвальнікаў з выданнямі, пра якія пісаў пясняр, уводзіць нас у гістарычны і культурны кантэкст таго часу праз прадметны шэраг, фотадакументы літаратараў, мастацкія партрэты і скульптурныя кампазіцыі.

Для выстаўкі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі былі падабраны творы мастацкай літаратуры, вучэбныя, навуковыя і сельскагаспадарчыя выданні, што ўбачылі свет у 1922-м і пазнейшыя гады. Па іх выходных даных – месцы, выдавецтве, накладзе – можна прааналізаваць гісторыю і асаблівасці друкарскай справы ў першыя гады станаўлення БССР. Сярод прадстаўленых на выстаўцы 28 выданняў – творы пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота; шырокавядомыя і “зачытаныя” падручнікі па арыфметыцы і алгебры, “Беларускі лемантар” і “Роднае слова”, па якіх вучыліся шматлікія пакаленні беларускіх дзяцей. Ілюстраваныя сельскагаспадарчыя выданні дапоўнены схемамі і картамі.

Адметнасць гэтых выданняў у тым, што яны нясуць у сабе магутны выток той плыні, якую сёння ўяўляе беларуская друкаваная кніга.

Азнаёміцца з выстаўкай у музеі Янкі Купалы можна да 1 красавіка 2023 года.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам