ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сумесны музейны праект “Ураджай друкаванага слова”
Да 85-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Мікалаевіча Цыганкова, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 1968–1983 гадах

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы як незаменныя памочнікі ў дзейнасці бібліятэк

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы як незаменныя памочнікі ў дзейнасці бібліятэк
Іншыя Навіны

22 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся семінар, прысвечаны электронна-бібліятэчнай сістэме “БиблиоРоссика”.

“БиблиоРоссика” – гэта паўнатэкставая база, якая пастаянна папаўняецца і змяшчае больш за 20 000 выданняў, аб’яднаных у базавыя, спецыяльныя, англамоўныя і выдавецкія калекцыі. У іх прадстаўлены кнігі па прыродазнаўчых навуках, журналістыцы, ахове здароўя, гісторыі, культуры і мастацтве, міжнародных адносінах, адукацыі і педагогіцы, сельскай і лясной гаспадарцы, тэхнічных навуках, філалогіі, эканоміцы і інш. Асаблівую каштоўнасць рэсурсу складаюць рэдкія і малатыражныя выданні расійскіх рэгіянальных ВНУ.

Сустрэча прайшла ў змешаным фармаце: аддалена да семінара змаглі падключыцца розныя бібліятэкі нашай краіны, а ў вочным – супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Усяго семінар сабраў прадстаўнікоў больш як 30 бібліятэк, устаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка. Мадэратарам семінара выступіла Ала Шарамецьева, начальнік інфармацыйнага цэнтра.

Запрошаным спікерам семінара стала прадстаўнік кампаніі “БиблиоРоссика” Наталля Юрчанка, якая пазнаёміла ўдзельнікаў з аднайменным рэсурсам і распавяла аб яго асаблівасцях. Падчас мерапрыемства Наталля прэзентавала новыя калекцыі на платформе, якія адказваюць сучасным інтарэсам чытачоў: “Толькі спакой!”, “Як уладкаваны свет”, “Новая класіка”, “Кароткае чытанне” і інш. Таксама быў прадстаўлены агляд сэрвісаў і мабільнай праграмы электронна-бібліятэчнай сістэмы.

Нагадваем, што доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы “БиблиоРоссика” адкрыты для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Віртуальная чытальная зала адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падключэння да ЭБС “БиблиоРоссика” і іншых ліцэнзійных баз даных.

Рады супрацоўніцтву!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам