ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы як незаменныя памочнікі ў дзейнасці бібліятэк
Асоба ў квадраце

Да 85-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Мікалаевіча Цыганкова, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 1968–1983 гадах

Да 85-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Мікалаевіча Цыганкова, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 1968–1983 гадах
Іншыя Навіны

Нарадзіўся Эдуард Мікалаевіч у 1938 годзе ў вёсцы Астрагляды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага.

У 1955 годзе ён скончыў сярэднюю школу і паступіў на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). У выніку навучання ў ВНУ Эдуард атрымаў дыплом бібліятэкара і бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі.

Працаўладкаваўся малады спецыяліст у Мінскую абласную бібліятэку імя А.С. Пушкіна на пасаду метадыста. Аднак праз пяць месяцаў ён быў прызваны ў шэрагі Савецкай арміі. Дэмабілізаваўшыся, Э.М. Цыганкоў вярнуўся ў бібліятэчную галіну і на працягу васьмі гадоў працаваў у розных установах культуры: на пасадзе метадыста Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), інспектара і старшага інспектара па бібліятэчнай рабоце ў апараце Міністэрства культуры БССР, намесніка дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

У лютым 1968 года Эдуард Мікалаевіч быў прызначаны дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна. Кваліфікаваны, ініцыятыўны кіраўнік, які ўмеў з’яднаць калектыў і арганізаваць яго на выкананне пастаўленых задач, поўны стваральных сіл і энергіі, Э.М. Цыганкоў зрабіў значны ўклад у гісторыю развіцця галоўнай бібліятэкі рэспублікі.

Cyhankou-3.jpg

У 1972 годзе Дзяржаўная бібліятэка БССР была ўзнагароджана вышэйшай грамадскай і дзяржаўнай узнагародай савецкай дзяржавы – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

З матэрыялаў асабістай справы за 1970 год: “Прынцыповы, патрабавальны, але ў той жа час чулы і спагадлівы да калектыву, Эдуард Мікалаевіч заваяваў аўтарытэт сярод членаў калектыву”.

Cyhankou-4.jpg
Ветэраны бібліятэкі з піянерамі, Эдуард Мікалаевіч у цэнтры

Э.М. Цыганкоў – аўтар публікацый, якія дэталёва раскрываюць дзейнасць Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, укладальнік і рэдактар шэрагу прафесійных выданняў, укладальнік метадычных і бібліяграфічных матэрыялаў у дапамогу бібліятэкам, такіх як “К 150-летию со дня рождения А.И. Герцена (1812–1870)” (1962), “Да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы (1882–1942)” (1962), “Работа массовых библиотек по пропаганде сельскохозяйственной литературы в свете решений мартовского Пленума ЦК КПСС” (1962), “Советский народ – победитель космоса” (1963).

Cyhankou-5.jpg

Э.М. Цыганкоў на працягу ўсяго прафесійнага шляху прымаў актыўны ўдзел у працы грамадскіх арганізацый. Будучы студэнтам, стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі факультэта, а пазней сваю дзейнасць сумяшчаў з членствам у партыйным бюро, з кіраўніцтвам працай аддзялення Таварыства савецка-польскай дружбы, міжведамаснага бібліятэчнага савета пры Міністэрстве культуры БССР. У другой палове 70-х гадоў прайшоў навучанне ў вячэрнім інстытуце марксізму-ленінізму пры Дзяржаўным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі.

Cyhankou-6.jpg
Эдуард Мікалаевіч у цэнтры, 1970-я гг.

Для ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах, праходжання навуковай стажыроўкі, чытання лекцый Эдуард Мікалаевіч у складзе турыстычных груп бібліятэчных работнікаў неаднаразова выязджаў у замежныя службовыя камандзіроўкі: у Балгарыю (1969), ЗША (1972), Чэхаславакію (1972), Аўстрыю (1973), Югаславію (1974), ГДР і Фінляндыю (1981).

На рэспубліканскіх і ўсесаюзных нарадах і семінарах Э.М. Цыганкоў ахвотна дзяліўся з калегамі сваімі ведамі і вопытам працы.

Cyhankou-7.jpg
У Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, 1981 г.

Мэтанакіраванасць, высокі прафесіяналізм Эдуарда Мікалаевіча, яго адданасць справе не раз былі адзначаны ўзнагародамі – Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР за актыўную працу ў галіне бібліятэказнаўства (1972), медалём “За доблесную працу” (1970), Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры, значком “За выдатную працу” Міністэрства культуры СССР.

Cyhankou-8.jpg
Эдуард Мікалаевіч у цэнтры

Э.М. Цыганкоў прысвяціў бібліятэчнай справе каля 40 гадоў, з іх 15 – Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна.

У ліпені 1983 года ён быў пераведзены на пасаду дырэктара Урадавай бібліятэкі імя А.М. Горкага (цяпер – Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь).

Скончыў свой жыццёвы шлях Эдуард Мікалаевіч у верасні 1996 года, пакінуўшы яркі след не толькі ў гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і ўсёй бібліятэчнай галіны краіны.

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірынай Кукета.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам