ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стратэгія навуковай дзейнасці: сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу вучоным Беларусі
Славуты выдавец XIX стагоддзя

Сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай

Сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай
Іншыя навіны

13 сакавіка ў музеі кнігі адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай. Музейныя заняткі былі арганізаваны ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Наталля Бучынская – аўтарка дзіцячых кніг “Прыгоды маленькай Машынкі” (2008), “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй” (2013), “Атракцыёны для вадзянікоў” (2015), “Прынцэса Алівія і «жабіны вочкі»” (2019), “Рыцар Квых і «жабіны вочкі»” (2020). Яе казкі і апавяданні друкуюцца ў часопісах “Верасень”, “Бярозка”, “Вясёлка”, “Буся”, “Качели”, гучаць на радыёканале “Культура”.

Пісьменніца распавядае пра сваіх герояў, як пра найлепшых сяброў, і ставіцца да іх з павагай. Напрыклад, авечка Адэля дапамагае казачніцы пісаць кнігі і дае важныя парады. Фантазія пісьменніцы дазваляе чытачам зазірнуць у чароўны падводны свет, дзе жывуць казачныя істоты і адбываюцца незвычайныя падзеі. Цікава было пазнаёміцца з вадзянікамі, якія стваралі ў возеры Доўгім атракцыёны, бабрынай сямейкай, што шануе Чырвоную кнігу Беларусі.

У дзіцячых кнігах, дзе патрэбна прывабіць увагу яркімі малюнкамі, мастакамі створаны запамінальныя вобразы казачных герояў. “Кніжныя прафесары” пазнаёміліся з мастацкім афармленнем кніг і самі сталі кніжнымі дызайнерамі. Творчае заданне заключалася ў незвычайным размяшчэнні тэксту на старонках кніг.

Наталля Бучынская наведала выставу “ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання”, на якой у тым ліку экспануецца яе кніга “Атракцыёны для вадзянікоў”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам