ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай
«Ісціна, бо я гэта вычытаў». Галоўныя пераклады Васіля Сёмухі

Славуты выдавец XIX стагоддзя

Славуты выдавец XIX стагоддзя
Іншыя навіны

15 сакавіка спаўняецца 240 гадоў з дня нараджэння Юзафа Завадскага (1781–1838), выдаўца, бібліяфіла, журналіста, кнігагандляра.

Юзаф Завадскі нарадзіўся 15 сакавіка 1781 г. на захадзе Польшчы, у г. Козмін (цяпер Козмін-Велькапольскі). Вывучаў эканоміку і кнігавыданне ў Вроцлаве і Лейпцыгу. З 1803 г. жыў у Вільні, дзе працаваў у кнігарні, уладальнікам якой быў Я.Ф. Біч. У 1805 г. заснаваў уласную невялікую друкарню. Па дамоўленасці з адміністрацыяй Віленскага ўніверсітэта ў жніўні 1805 г. Юзаф Завадскі набыў статус друкара ўніверсітэта з выключнымі правамі на выданне вучэбнай і навуковай літаратуры, а таксама атрымаў субсідыю на ўдасканаленне друкарні. Ён забяспечыў яе найноўшым замежным абсталяваннем, рознымі шрыфтамі, арганізаваў стэрэатыпнае аддзяленне. У 1808 г. адкрыў філіял універсітэцкай друкарні ў Гродне, так званую “Новую друкарню”.

У друкарнях Ю. Завадскага выдаваліся новыя кнігі і пераклады, школьныя падручнікі, навуковыя працы, дапаможнікі для прафесуры, каталогі літаратуры, малітоўнікі, календары. У 1810 г. Юзаф Завадскі адкрыў філіял друкарні ў Варшаве. Выдавецтва мела сваю кнігарню ў Вільні, якая лічылася лепшай у краі. Выданні можна было набыць і ў арганізаваных пры школах пунктах продажу.

У 1816 г. Ю. Завадскі набыў універсітэцкую друкарню ва ўласнасць і перавёз яе абсталяванне з універсітэцкіх будынкаў ва ўласнае памяшканне, але больш за дзесяць гадоў працягваў выконваць абавязкі ўніверсітэцкага друкара і кнігагандляра. У яго друкарні выдаваліся творы А. Міцкевіча, І. Красіцкага, Ф. Заблоцкага, працы І. Лялевеля, А. Бекю, І. Будноўскага, пераклады твораў Дж. Байрана, В. Скота і інш.

Zawadzki_1.jpg

Юзаф Завадскі быў бібліяфілам і клапаціўся пра якасць кніг як з пункту гледжання дакладнасці тэкстаў (арфаграфіі і г.д.), так і графічнага дызайну. Выданні віленскай друкарні адрозніваліся бездакорнасцю паліграфіі, багатымі ілюстрацыямі. Высакаякасная папера імпартавалася з Германіі і Францыі. Гравюры да кніг спачатку заказвалі майстрам з Парыжа, пазней іх сталі рабіць у літаграфічнай майстэрні ўніверсітэта. Выходзілі і перыядычныя выданні: “Dziennik Wileński”, “Tygodnik Wileński”, “Wiadomości brukowe” і інш. У 1805–1838 гг. выдавецкім прадпрыемствам Юзафа Завадскага была надрукавана 851 кніга. Большасць з іх на польскай мове, але выдаваліся таксама на рускай, лацінскай, грэчаскай, літоўскай мовах, іўрыце.

Юзаф Завадскі займаўся пашырэннем кніжнага гандлю, лічыў важным правядзенне кніжных кірмашоў. Свае выданні ён адпраўляў на продаж у Мінск, Варшаву, Кіеў, гарады Францыі і Германіі. Яго кнігарня ў Вільні ў 1821 г. налічвала каля 20 тыс. найменняў выданняў, служыла месцам сустрэчы творчай інтэлігенцыі. У 1823–1824 гг. Ю. Завадскі таемна забяспечваў кнігамі арыштаваных членаў таварыства філарэтаў.

Zawadzki_2.jpg

Значныя заслугі Юзафа Завадскага і ў галіне развіцця бібліяграфіі. У 1814 г. ён выдаў “Гісторыю польскай літаратуры" (“Historya literatury polskiey wystawiona w spisie dzieł drukiem ogłoszonych”) Ф. Бянткоўскага – бібліяграфічны пералік усіх вядомых на той час польскіх друкаваных выданняў і літаратурных помнікаў. У бібліятэках, манастырах, у літаратараў i бібліяфілаў збіраў звесткі для сваёй уласнай бібліяграфічнага працы, але, на жаль, выдаць яе не паспеў.

Zawadzki_3.jpg

Юзаф Завадскі надаваў увагу і грамадскай дзейнасці. Ён быў членам Віленскага таварыства друкароў, удзельнічаў у рабоце Віленскага дабрачыннага таварыства. Сваю асабістую кніжную калекцыю, у тым ліку творы А. Міцкевіча, А. Снядэцкага, падораныя яму аўтарамі, перадаў бібліятэцы Радзівілаў у Манькавічах на Піншчыне.

Юзаф Завадскі ўнёс значны ўклад у станаўленне выдавецкай справы на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX ст. і займае пачэснае месца ў пляядзе выбітных майстроў друкарскай справы.

Выданні друкарні Юзафа Завадскага і матэрыялы аб ім можна знайсці ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (праз электронны каталог). Бібліяграфічную інфармацыю змяшчае таксама зводны электронны інфармацыйны рэсурс “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”, звесткі аб яго жыцці і дзейнасці – анлайн-энцыклапедыя “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам