ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памяці загінулых, у імя жывых!
Як Нацыянальная бібліятэка Беларусі дапамагае чытачам з інваліднасцю па зроку

Сустрэча з адвакатам па пытаннях завяшчання, атрымання ў спадчыну, дарэння

Сустрэча з адвакатам па пытаннях завяшчання, атрымання ў спадчыну, дарэння
Іншыя Навіны

22 лютага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Ведаем свае правы: завяшчанне, спадчына, дарэнне”.

З лекцыяй выступіла адвакат, член Мінскай абласной калегіі адвакатаў Дзіна Хаванская.

spadchyna-2.jpg

На сустрэчы былі падрабязна асветлены актуальныя пытанні, звязаныя з завяшчаннем і спадчыннымі правамі: як лепш перадаць маёмасць сваякам і блізкім; розніца паміж завяшчаннем і дагаворам дарэння; парадак адмены завяшчання; асаблівасці атрымання ў спадчыну па праве прадстаўлення; а таксама ці можна пазбавіць дзяцей спадчыны і як прызнаць чалавека нявартым спадчыннікам.

У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам