ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прайшоў святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны
Сустрэча з адвакатам па пытаннях завяшчання, атрымання ў спадчыну, дарэння

Памяці загінулых, у імя жывых!

Памяці загінулых, у імя жывых!
Іншыя Навіны

22 лютага на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыўся бібліяграфічны ўрок, прысвечаны 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Найбольш распаўсюджаная форма інфармацыйнага навучання – бібліяграфічныя ўрокі, у аснове якіх ляжыць тэарэтычнае навучанне з наступнымі практычнымі дзеяннямі, накіраванымі на замацаванне тэарэтычнага матэрыялу. Перавага ўрокаў у тым, што яны дазваляюць ахапіць адначасова вялікую колькасць чытачоў і спрыяюць набыццю сістэмы ведаў у галіне інфармацыйнай культуры.

Pamyati_pavshikh_8.jpg

Заняткі спрыялі фарміраванню з дапамогай бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў – уяўленняў аб вайсковым абавязку і вернасці Радзіме, гонару, мужнасці, самаахвяраванні, прывіццю пачуцця павагі да ўдзельнікаў афганскіх падзей, усведамлення каштоўнасці міру, выхаванню патрыятычных пачуццяў і пашырэнню бібліяграфічных ведаў студэнтаў пра вайну ў Афганістане.

Студэнты азнаёміліся з алгарытмамі пошуку інфармацыі аб Афганскай вайне (1978–1992), відамі сартавання вынікаў тэматычнага пошуку ў электронным каталогу, асаблівасцямі калекцый дакументаў і элементаў бібліяграфічнага запісу ў залежнасці ад віду дакумента (манаграфія, каляндар, камплект плакатаў, фотаальбом, ноты, гуказапіс, дысертацыя і аўтарэферат дысертацыі, артыкулы з газет, часопісаў, зборнікаў).

Пры правядзенні заняткаў былі выкарыстаны такія метадычныя прыёмы, як экскурсія, інфармацыйнае паведамленне, прэзентацыя, выстава-прагляд, бібліяграфічны агляд літаратуры, раздатачны матэрыял для самастойнай працы. У правядзенні бібліяграфічнага ўрока таксама былі задзейнічаны дакументы аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі (грампласцінкі, дыскі, ноты, плакаты, календары і г.д.), тэматычны падбор якіх ажыццяўляўся супрацоўнікамі залаў выяўленчых і аўдыявізуальных дакументаў. Практычная частка была накіравана на паглыбленне ведаў аб элементах кнігі з дапамогай вывучэння тытульнага ліста, структуры выданняў, прыкніжнай бібліяграфіі, даведачнага апарата кнігі.

Бібліяграфічны агляд літаратуры ўключаў творы дакументальнай прозы (М. Пракудзін “Рейдовый батальон” і “Бой под Талуканом”), раманы (М. Чаргінец “Сыновья”) і аповесці (М. Іваноў “Гроза над Гиндукушем”), малыя формы эпічнай літаратуры – нарысы (А. Чайка “Среди Афганских гор”, А. Перасятнік і Г. АнуфрыеўЯ был «Каскадером»”) і апавяданні (Б. Налівайка “Войной истерзанные души”), зборнікі вершаў (М. Юмашаў “Эхо далёких гор”, Р. Сакалоўскі “Афганская тетрадь”, Н. Сантаровіч “Необъявленная”, А. Шэх “Афганский квадрат”, Г. Шаўмер “Крест судьбы”, У. Асіпенка “Мой Афган”).

Вялікую цікавасць выклікалі творы пра трагічны лёс маладых савецкіх дэсантнікаў “Сыновья” Мікалая Чаргінца (удзельнік Афганскай вайны 1984–1987) і “Гроза над Гиндукушем” Мікалая Іванова, які ўводзіў у снежні 1979 г. у Афганістан Віцебскую дывізію паветрана-дэсантных войскаў. Падзеі красавіцкай рэвалюцыі і служба нашых воінаў у частках Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, па вяртанні на радзіму, апісана ў нарысе Аркадзя Чайкі “Среди Афганских гор”.

Pamyati_pavshikh_3.jpg

Баявыя будні суперэлітных падраздзяленняў “Каскад”, “Зеніт” і “Гром” (пасля – “Вымпел” і “Альфа”) прадстаўлены ў нарысах Алега Перасятніка і Генадзя Ануфрыева “Я был «Каскадером»”. Малыя формы эпічнай літаратуры раскрываюць некаторыя сакрэты бліскучых аперацый атрада спецыяльнага прызначэння КДБ СССР, якія не маюць аналагаў у ваеннай гісторыі. Асобна былі разгледжаны выданні аб правядзенні спецыяльных аперацый розных відаў разведкі (радыё-, пагранічная, ПДВ) і контрразведвальнага забеспячэння армейскіх падраздзяленняў, баявых подзвігах лётчыкаў армейскай авіяцыі і верталётчыкаў у Афганскай вайне.

Замацаванню атрыманых ведаў спрыяла праца з даведачнымі выданнямі, дапаможнікамі па гісторыі ваенна-палітычных канфліктаў і вывучэнні вопыту баявых дзеянняў, дзённікамі і ўспамінамі, літаратурна-публіцыстычнымі і інфармацыйнымі зборнікамі, матэрыяламі гісторыка-публіцыстычных даследаванняў, навукова-практычных канферэнцый і міжрэгіянальных сустрэч воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Наведвальнікі настолькі пранікліся тэмай Афганскай вайны, што экспромтам арганізавалі паэтычную частку. У выкананні Кацярыны Якавенка, Ангеліны Дыжовай, Мілены Навічонак (студэнты 302 групы спецыялізацыі “Менеджмент міжнародных культурных сувязей”) гучалі вершы: “На острове слез и печали”, “Ты кем в Камбуле был, корреспондентом?”, “Мы все шли Родине служить…, “Мое сердце уже не болит”. Да глыбіні душы кранулі “Посвящение не вернувшимся из многострадальной земли и огненного неба Афганистана” і поўныя болю вершы камандзіра экіпажа Юрыя Карпава: “Дорога на Баграм”, “Последний бой”, “Афганские склоны”, “Для нас в Афгане тишина” – у выкананні дасведчанага чытальніка Лізаветы Жарненка.

У найскладанейшых умовах нашы салдаты мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак, праяўлялі стойкасць і высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе. Бібліяграфічны ўрок, прысвечаны 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, спрыяў атрыманню новых ведаў і фарміраванню кампетэнцый у галіне тэматычнага пошуку і працы з рознымі відамі дакументаў.

Скончылася сустрэча наведваннем мастацкай выставы “Беларусь вызваленая: запаведзь 1944-га”, падчас якога ўнучка лётчыка-штурмавіка Героя Савецкага Саюза Мікалая Іванавіча Далжанскага Валерыя Віктараўна Філіпенка (старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый і рэкламы БДУКМ) акцэнтавала ўвагу дзяцей на Подзвігу беларускага народа, цане Вялікай Перамогі, важнасці прадухілення фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, неабходнасці захавання і папулярызацыі гістарычнай памяці ў розных відах мастацтва і навукова-практычнай дзейнасці.

Тэматыка навучальных заняткаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў разнастайная: “Пошук навуковай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт”, “Набытыя базы даных”, “Электронныя рэсурсы, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай”, “Асновы пошуку: каталогі, бібліяграфія, даведачныя выданні”, “Пошук інфармацыі па электронных і картачных каталогах”, “Рэсурсы і паслугі бібліятэкі: коратка пра галоўнае”, “Афармленне бібліяграфіі да навуковай работы”, “Як скарыстацца рэсурсамі, не выходзячы з дому”.

Заказаць заняткі можна па тэлефоне: (8 017) 293 27 39, e-mail: osio@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам