ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія да Дня абаронцаў Айчыны
Памяці загінулых, у імя жывых!

У бібліятэцы прайшоў святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны

У бібліятэцы прайшоў святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны
Іншыя Навіны

23 лютага ў бібліятэцы адбылася канцэртна-віншавальная праграма “Тэрыторыя мужчын”, прысвечаная святкаванню Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая павіншавала абаронцаў Айчыны і пажадала мужчынам мірнага неба над галавой, прафесійных дасягненняў, увасаблення самых грандыёзных ідэй і здзяйсненняў, поспехаў і дабрабыту.

Terytoryja_muzchyn-1.jpg

Святочны настрой супрацоўнікам падарылі салістка духавога аркестра Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Анастасія Байцова, артысты дзіцячай музычнай школы № 13, салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча Вольга Сяржанкова, шоу “Bang-Bang”, салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь духавога аркестра ГУУС Мінскага гарвыканкама Ганна Благава. Іх незвычайныя творчыя нумары зарадзілі энергіяй і пазітывам, і кожнае выступленне суправаджалася гучнымі апладысментамі.

Terytoryja_muzchyn-2.jpg

Дарагія абаронцы Айчыны!
Віншуем вас з гэтым асаблівым лютаўскім днём.
Хай усе перашкоды на вашым шляху растануць, як снег вясной. Здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам