25 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Любоў да Айчыны праз любоў да свайго роду”.
Арганізатары мерапрыемства – Міжнародны дабрачынны фонд “Сям’я – Яднанне – Айчына”, грамадская арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”, рэдакцыя часопіса “Алеся” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Творчы конкурс праходзіў у 2012 годзе. Прымнажэнне любові да Радзімы, вывучэнне гісторыі Беларусі і свайго роду, павышэнне прэстыжу сям’і – такія задачы вырашае гэты праект.
На мерапрыемстве выступілі заснавальніца конкурсу, сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава, член выдавецкага савета Рускай праваслаўнай царквы, старшыня аргкамітэта рэспубліканскай праграмы “Сям’я – Яднанне – Айчына”, намеснік старшыні Грамадскага савета па маральнасці Уладзімір Грозаў, беларускі літаратуравед, крытык, публіцыст, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс, галоўны рэдактар часопіса “Алеся” Тамара Бунта, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.
У рамках мерапрыемства прайшла выстаўка галаграм.
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі правялі экскурсію для ўдзельнікаў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.