ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прайшоў семінар для журналістаў
Лекцыя-канцэрт “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”
Іншыя навіны

29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі сумесны кітайска-беларускі праект – зборнік “Репрезентация современного искусства”.

Гэта першы, выдадзены ў Рэспубліцы Беларусь, калектыўны зборнік навуковых артыкулаў грамадзян КНР, якія атрымалі званне магістраў мастацтва ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Усе аўтары паспяхова працуюць у Кітаі.

У зборнік увайшлі 15 навуковых артыкулаў, прысвечаных актуальным пытанням мастацка-стылістычнай і тэматычнай эвалюцыі сучаснага мастацтва.

Асаблівая ўвага нададзена праблеме фарміравання кітайскіх наватарскіх школ, іх месцу ў еўразійскай і сусветнай культурнай прасторы, а таксама ў сучаснай сістэме духоўных каштоўнасцей.

Выданне адрасавана спецыялістам у галіне праблем мастацтвазнаўства і чытачам, якія цікавяцца праблемамі сучаснага мастацтва.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія для Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

1 Сне 2023

30 лістапада па запрашэнні першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Нацыянальную бібліятэку наведалі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам