ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мінская мазаіка
Спецыяльны прыз – фіналісту конкурсу “Жывая класіка – 2020”

У Бялынічах прадставілі работы пераможцаў ХХVIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

У Бялынічах прадставілі работы пераможцаў ХХVIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Іншыя навіны

6 верасня ў межах XXVII Дня беларускага пісьменства на пляцоўцы Бялыніцкага раённага цэнтра культуры Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі былі выстаўлены конкурсныя работы, якія занялі прызавыя месцы ў ХХVIII Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Конкурс праводзіцца сярод публічных бібліятэк краіны штогод. Яго правядзенне – гэта не толькі пацверджанне выключнасці і індывідуальнасці бібліятэк, дэманстрацыя некаторых дасягненняў, але і абмен вопытам, самаацэнка сваёй працы, адкрыццё новых даляглядаў, прыцягненне новых карыстальнікаў, стымул для творчасці і прафесійнага росту бібліятэкараў.

dpb_asiarodak.jpg

Па выніках конкурсу дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў былі адзначаны 22 публічныя бібліятэкі, 10 бібліятэк прадстаўлены да заахвочвання. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ў адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 93 ад 15 чэрвеня 2020 г. “Аб выніках XXVIII рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»”.

dpb_asiarodak_text.jpg

Выстава карысталася вялікай папулярнасцю як сярод удзельнікаў, што былі задзейнічаны ў рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Бялыніцкія чытанні – 2020”, так і сярод тых, каму цікавыя каштоўныя напрацоўкі і прафесійны вопыт у справе адраджэння нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, фальклорна-этнаграфічнай спадчыны.

Наведвальнікі выставы адзначылі высокі ўзровень конкурсных работ бібліятэк-пераможцаў, іх арыгінальнасць і якаснае выкананне. Практычна кожная работа ўтрымлівае ўласныя распрацоўкі, рэкламную і інфармацыйную прадукцыю; суправаджаецца электроннымі прэзентацыямі, відэаматэрыяламі, гульнявымі праграмамі, сцэнарамі і г. д.

Творчая экспазіцыя стала наглядным дапаможнікам для рэалізацыі бібліятэкамі новых задумак і планаў пры падрыхтоўцы матэрыялаў да наступнага XXIX рэспубліканскага конкурсу.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам