ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пераможцы конкурсу буктрэйлераў атрымалі заслужаныя прызы
У Бялынічах прэзентавалі “Духоўныя скарбы зямлі беларускай”

У Бялынічах прэзентавалі электронныя краязнаўчыя выданні

У Бялынічах прэзентавалі электронныя краязнаўчыя выданні
Іншыя навіны

6 верасня ў Бялыніцкім раённым цэнтры культуры прайшла прэзентацыя “Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала шэраг мерапремстваў да XXVII Дня беларускага пісьменства. Распачалася праграма з прэзентацыі праектаў.

Падчас Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Бялыніцкія чытанні – 2020” галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Андрэй Бараноўскі выступіў з паведамленнем на тэму “Магілёўшчына ў краязнаўчых электронных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

З 2010 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з найбуйнейшымі бібліятэчнымі, архіўнымі і навуковымі ўстановамі нашай краіны паспяхова працуе над шэрагам віртуальных і мультымедыйных праектаў па папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі.

Магілёўшчына была багата прадстаўлена ў праектах “Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні» (2011), “100 год з гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі: дакументы і матэрыялы 1840–1940 гг.: да 175-годдзя з дня адкрыцця” (2015), “Рэгіянальная гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Віленскай археаграфічнай камісіі (1864–1915)” (2017, 2018 гг.).

Удзельнікам канферэнцыі праанансавалі новае мультымедыйнае выданне “Быхаў – старажытны беларускі фарпост”, якое Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе сумесна з Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і Быхаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеем.

Мэта праекта – даць шырокую гістарычную панараму аднаго з самых цікавых гарадоў Беларусі. Падчас працы ўжо выяўлены і сістэматызаваны розныя крыніцы, падрыхтавана больш за 700 лічбавых копій дакументаў па гісторыі Быхаўшчыны – як аналітычных, так і паўнатэкставых, сабраная разнастайная суправаджальная інфармацыя. Выданне будзе карысна ўсім аматарам айчыннай гісторыі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам